Правапіс·org

сьпіс тэмаў для артыкулаў

Рэсурсы

Беларускі клясычны правапіс PDF і DOC 10 верасьня, 2005

“Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя”. Збор правілаў складзены Працоўнай групай, у складзе: Зьміцер Саўка, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Юрась Бушлякоў. Вільня-Менск, 2005. Электронны варыянт збору ў фармаце Acrobat PDF і Microsoft Word.

Турэцка-беларускі размоўнік 1836 г. [3,0MB] PDF., New York 1995 2 сьнежня, 2002 Турэцка-беларускі размоўнік 1836 г. (Türkçe-Belarusça Kilavuz Yil = 1836) падрыхтаваны С.Шупам і надрукаваны невялікім накладам у 1995 годзе ў Нью-Ёрку, націскайце тут, каб загрузіць файл і атрымаць дадатковую інфармацыю пра выданьне.

Lemantar-Лемантар [2,2MB] PDF. vyd. Zaranka, New York, 1964 3 кастрычніка, 2002 Гэта рарытэтнае выданьне беларускага лемантара (буквара), які быў выдадзены ў 1964 годзе ў Нью-Ёрку. Лемантар напісаны прыкладна на дзьве-траціны лацінкай, астатнія часткі - кірыліцай. Адсканаваная вэрсія ўтрымлівае 96 старонак (чорна-белыя, рэз. 150 пунктаў на цалю). Гэты цудоўны асобнік лемантара я атрымаў з Кэмбрыджу ад Міколы Пачкаева. За гэта яму шчыры дзякуй!

Размоўнік [370KB] PDF. Уладзімір Каткоўскі 6 кастрычніка, 2001 [Урыўкі ў ангельска-беларускага размоўніка (першыя 20 старонак). Астатнія часткі кнігі будуць размешчаныя па сканчэньні працы. Калі вы зацікавіліся кнігай, лістуйце аўтару. Гэта файл у фармаце PDF (вам патрэбны Acrobat альбо праграма падобнага кшталту, каб расчытаць яго). ](/assets/lphrase2001.pdf)

Слоўнік Нашай Нівы [644KB] Зазіпаваны CHM. Рэдакыя НН 29 верасьня, 2001 Новы артаграфічны слоўнік ад рэдакцыі Нашай Нівы (клясычны правапіс). Сканвэртаваны з шматлікіх RTF файлаў у вадзіны CHM (новы фармат файлаў дапамогі Windows, гэтак званы, скампіляваны HTML). Кампрэсія ў параўнаньні з RTF 400%, а таксама магчымасьць пошука.