Правапіс·org

Уладзімір Каткоўскі, 2001-10-19

вярнуцца да артыкулаў

У.К. паводле Лёсіка Нават людзі, якія вельмі добра валодаюць беларускай мовай, часта маюць цяжкасці з вызначэннем правільных канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне. У папулярных падручніках гэтай праблеме не аддаецца дастаткова ўвагі, а паміж наркамаўкай і рознымі варыянтамі тарашкевіцы існуюць адрозьненні. Менавіта таму адзін зь першых беларускамоўных артыкулаў на нашых бачынках прысьвечаны гэтаму пытанню. Гэта нават не артыкул, а папросту невялічкая памятка, зробленая паводле клясычнай граматыкі Язэпа Лёсіка. Тыя, каго ў школе прымушалі вучыць наркамаўку, напэўна, адразу заўважаць, што ў клясычным правапісе канчатак -у(-ю) ужываецца значна часцей, чым у наркамаўцы. Такім чынам, лягчэй запомніць выпадкі, калі трэба пісаць канчатак -а(-я), а ў астатніх выпадках пісаць -у(-ю). — Канчатак -а(-я) Канчатак -у(-ю) 1. Асобы, жывыя істоты: сына, брата, ільва, вераб’я, салаўя, чмяля, Алеся, Язэпа. 2. Рэчы і прылады, непадзельныя прадметы: сшытка, стала, сярпа, чобата, кошыка. 3. Назвы частак цела: ілба, пальца, языка, носа (вынятак: твару). 4. Назвы месяцаў: студзеня, лютага, сакавіка, красавіка, траўня і г.д. 5. Назвы мераў (вагі, даўжыні, часу, грошай): мэтра, літра, рубля, даляра, фунта. 6. Памяншальныя формы: садочка, лясочка, кавалачка. 1. Назвы матар’ялаў і зьяваў: пяску, попелу, дажджу, сьнегу, бобу, дыму, ветру. 2. Абстрактна-разумовыя паняцці, працэсы, дзеянні, адчуванні, пачуцці: розуму, жалю, болю, суму, страху, голасу, клопату, звычаю, запалу, уздыму, жарту, руху, сну. 3. Зборныя назоўнікі: народу, люду, лесу, натоўпу, тлуму, лому, рою, гурту, канвою. 4. Назоўнікі іншамоўнага паходжання: інстытуту, пляцу, тэрміну, комплексу, капіталізму, клясыцызму. 5. Астатнія словы, якія цяжка падвесці пад які-небудзь з пералічаных выпадкаў: краю, скарбу, сьвету, следу. <span class=»small»>Заўвага першая. Некаторыя назоўнікі маюць падвойныя канчаткі. Напрыклад: »мы спыніліся каля дуба» (канкрэтнае дрэва) і »стол зроблены з дубу» (матар’ял); »я гэтага зьвера заб’ю» (канкрэтная асоба) і »там зьверу шмат і ўсялкага гаду» (зборнае); Заўвага другая. У выпадку з геаграфічнымі назвамі магчымыя тры варыянты: 1) Канчатак -а(-я): з Барысава, з Кракава, з Магілёва, з Міра, з Кіева. 2) Ужываюцца абодва варыянты: з не сьвіжа, з не сьвіжу, з Бэрліну, з Бэрліна, з Парыжу, з Парыжа. 3) Канчатак -у(-ю): з Менску, з Полацку, з Слуцку, з Смаленску, з Клецку, з Крыму, з Дону, з Дунаю, з Рыму, з Мадрыду, з Лёндану. </span> — Калі вас цікавяць першакрыніцы, па гэтай спасылцы можна загрузіць файл з трыма варыянтамі правапісу канчаткаў роднага склону (Акадэмічная граматыка, 1962; Язэп Лёсік, 1929 і Антон Лёсік, 1943), якія адсканаваў і вычытаў Мікола Раманоўскі.

    • Уладзімір Каткоўскі