Правапіс·org

Уладзімір Каткоўскі, 2002-03-25

(Беларуская мова ў інтэрактыўным он-ляйне)

<a href=»mailto:rydel23@yahoo.com?subject=netspeak»>Rydel N23</a>

<img src=»icq1.gif» width=»176» height=»256» alt=»Belarusian netspeak on IRC and elsewhere» />Я ўпершыню ўбачыў сусьветнае павуцінне яшчэ ў 1993 годзе і з таго часу актыўна ўдзельнічаю ў размаітых он-ляйн форумах і чатах. Напачатку беларускага інтэрнэту як такога не існавала наагул (былі толькі адзінкі-карыстальнікі, звычайна беларусы ў замежжы). Але паступова экспансія беларушчыны дасягнула інтэрнэту: беларусы стваралі сабе паштовыя скрынкі, усталёўвалі ICQ ці Yahoo Messenger, рабілі ўласныя вэб-старонкі ці цэлыя вэб-праекты. Я пакрысе пачаў заўважаць, што жывая мова нашага сеціва шмат у чым адрозьніваецца ад паўмёртвай і штучнай мовы БТ ці іншых афіцыёзных крыніцаў. Нават ад больш жывой і «сучаснай» мовы недзяржаўных выданняў накшталт «Нашай Нівы», часопісаў pARTisan, Farba.Net ці Arche яна таксама адрозьніваецца.

Вядома, што на расійскіх чатах мова вельмі далёкая ад пушкінскай ці тургенеўскай, але падобна і беларуская мова ў жывым он-ляйне досыць далёкая ад стандартаў літаратурнай мовы Купалы ці Багдановіча. Як актыўны ўдзельнік я пачаў разумець, што стаў сьведкам народзінаў новага дыялекту — нашага беларускага netspeak. Дадзены артыкул — напэўна першая спроба задукамэнтаваць гэтую цікавую зьяву.

Каля 80% матэрыялу для гэтага артыкулу сабраныя ў выніку маніторынгу каналаў #mova, #belarus і #mensk на IRC (Internet Relay Chat) сэрвэры <a href=»http://irc.dal.net/»>irc.dal.net</a> цягам прыкладна трох тыдняў з 25 студзеня да 15 лютага 2002 году. Апрача гэтых каналаў IRC мае крыніцы ўлучаюць размаітыя он-ляйн чаты (»У Старога Язэпа», Нашаніўскага, былога чата «Чарнобыльскага Вожыка» ды інш.), форумы (<a href=»http://dt.home.by/forum.php3»>»Вэрбальны фронт»</a> дзеда Талаша, <a href=»http://draniki.com/guestbook/default.html»>»кухня»</a> Дранікаў), а таксама мае прыватныя размовы ў ICQ і Yahoo Messenger.

Як паказвае мой досьвед на гэтых чатах і форумах, жывым беларускім netspeak’ам звычайна карыстаюцца людзі, якія адчуваюць сябе ўпэўнена ў ведах сваёй мовы, і якія сьвядома дазваляюць сабе ўсялякія моўныя вольнасці, а той, хто не надта добра валодае беларускай, звычайна трымае сябе ў жорсткіх рамках літаратурнай мовы і пазьбягае «ненарматыўных» словаў, бо баіцца, што ягоныя вольнасці будуць трактаваныя слабым веданнем беларускай.

Я пакуль устрымаюся ад аналізу самога фэномэну, і проста выкладу сьпіс словаў і выразаў, а таксама распавяду пра некаторыя граматычныя асаблівасці «інтэрнэтнага маўлення». У бальшыні выпадкаў я падаю рэальную цытату з прыкладам ужывання (курсівам) і, дзе-нідзе, невялікі камэнтар. Таксама прашу заўважыць, што мая клясыфікацыя ўмоўная ды спрошчаная і для больш сур’ёзнага даследвання патрабуе грунтоўнага перагляду. Enjoy.

Скароты

Скарачэнне словаў — гэта напэўна самы папулярны мэтад словаўтварэння ў чатах, дзе гэта выклікана жаданнем эканоміць час пры наборы тэксту. Усё ж большасць людзей набіраюць тэкст павольней, чым размаўляюць і жаданне «размаўляць» хутчэй (каб было, як у «рэале») ёсць цалкам натуральным.

<col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> дзяк дзякуй Пэўна, самы папулярны скарот. Параўнайце з ангельскай (thanks — thx — 10x) ці чэскай мовай (dekuju — dik) *- я зрабіў табе рахунак на лінуксе - дзяк* </tr> <tr class=»even»> мо можа Таксама вельмі папулярны скарот. *- працуе? - мо і працуе, але тут з гэтым праектам нічога не чуваць* </tr> <tr class=»odd»> шчэ яшчэ *- шпіён! =) - але ж мне шчэ очань даляко да дзядзі Шцірліца :)))* </tr> <tr class=»even»> ё ёсць У нас слова «ёсць» у бальшыні выпадкаў можна наагул апускаць, але ў тых выпадках, калі яно ўжываецца ў інтэрнэтных размовах яно часта ператвараецца ў «ё». (Параўнайце з украінскай — «е») *- ці ё ў цябе Матрыца на DVD? - ё.* </tr> <tr class=»odd»> ма няма Гэты знаёмы ўсім прыклад «дзіцячага» слэнгу таксама прыжыўся і ў он-ляйне. *- у цябе няма сёмага Photoshopу? - ма :(* </tr> <tr class=»even»> шо што Гэта хутчэй прыклад «жывога маўлення», якое перададзенае на пісьме, а не скарот, але ўсё ж скарачэнне на адну літару адбываецца. *- я цябе трохі паляпаю стронгай - шо??* </tr> <tr class=»odd»> трэ трэба Вельмі папулярны скарот. *- злы, бо нехта мой нік узяў - дык зарэгіць трэ было* </tr> <tr class=»even»> нат нават *- яго ў Навінкі паклалі - я нат не ведаў* </tr> <tr class=»odd»> зара зараз *- стронгу трымае напагатове. зара пачне ляпаць* </tr> <tr class=»even»> гэт гэта, гэты *- гэт' ты пра каго? - пра жвіра канечне* </tr> <tr class=»odd»> до досыць! годзе! *- до' ўжо пра гэта... прытаміў... - ок, апошні раз* </tr> <tr class=»even»> у.н. усяго найлепшага форма разьвітання. *- мне трэба ісці =( - у.н.* </tr> <tr class=»odd»> кл калі ласка *- дай сваё мыла кл* </tr> <tr class=»even»> чк чакай, пачакай *- давай я табе кіну мп3 з новым гітом - чк, я зара даўнлоўд раблю* </tr> <tr class=»odd»> супраца супрацоўніцтва *- пагаворым аб супрацы - няма пра што размаўляць.* </tr> <tr class=»even»> зарэгіць, рэгіць зарэгістраваць *- я новы канал зарэгіў, усіх запрашаю, дам аўтаопа* </tr> <tr class=»odd»> клява клявіятура *- У Краоля клява не фурычыць. Як бяз рук, блін :)* </tr> <tr class=»even»> мяно мянушка, найменне *- З такім мяном прылюдна паказвацца нельга, гыгыгы* </tr> <tr class=»odd»> шахі шахматы *- Куды ты зара? - На games.yahoo ў шахі пагуляюся трохі* Трэба адзначыць, што словы *мо, шчэ, трэ, до, нат, гэт* зрэдчасу пішуцца з апострафам, які пазначае скарачэнне: *мо', 'шчэ, трэ', до', на'т, гэт'* . ## Маўленне Вельмі шырокая зьява ў беларускіх чатах — імітацыя жывой гутаркі «ў рэале», паказваючы асаблівасці маўлення на пісьме, ужыванне размоўных, слэнгавых выразаў.
слова пераклад тлумачэнне, цытата
<col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> шо што Таксама зрэдчасу ўжываецца і «шта», але пераважна у нейкім парадыйным кантэксце. </tr> <tr class=»even»> трэйці трэці *- дык маем шанец пазмагацца за трэйцяе мейсца* </tr> <tr class=»odd»> мейсца месца Зьяўляецца дадатковае «й» аналягічна як у папярэднім выпадку. </tr> <tr class=»even»> лядзець глядзець *- палядзі, ці ты маеш гэты плагін? - угу* </tr> <tr class=»odd»> ніхвіга; хвігець ніфіга; фігець У старабеларускай мове «ф» наагул адсутнічала і ў запазычаных словах вымаўлялася як «п» альбо «хв». Цяпер беларусы навучыліся вымаўляць гук «ф», але дзеля стылістыкі ён захоўваецца ў некаторых словах. *- На ТБМ удвая даражэйшы - ніхвіга сабе!* </tr> <tr class=»even»> скуль адкуль *- скуль ён наогул? - здаеццаз Турэччыны* </tr> <tr class=»odd»> дзюрка дзірка *- заўтра іспыт, блін, у мяне прадчуванне, што будзе мяне прафэсар мудохаць ва ўсе дзюркі :(* </tr> <tr class=»even»> рогліфы ерогліфы *- дык там халера зразумееш — усё рогліфамі напісана* </tr> <tr class=»odd»> шлюхаць слухаць Наколькі я зразумеў гэта ўжывалася наўмысна з намёкам на «гульню словаў». *- а я зара Дэпэша шлюхаю* </tr> <tr class=»even»> зырыць глядзець Гэтае дваровае слэнгавае слова прыжылося і ў павуцінні. *- Учора зырыў супэрскі фільм — жыццё Брайна* </tr> <tr class=»odd»> вулка вуліца *- дык калі мы на вулку выйшлі, дык яны ўжо ўцяклі.* </tr> <tr class=»even»> фурычыць працаваць, функцыянаваць *- У яго клява не фурычыць, ён на яе каву праліў ггг - Цяпер як сабака: вочы разумныя, а напісаць ніц не можа :-)* </tr> <tr class=»odd»> інцярфейс (ці іньцярфейс) інтэрфэйс «Вымаўленне» замежных словаў (асабліва кампутаровых тэрмінаў) у стылі a la trasianka. Напэўна ў такіх выпадках мілагучансць нашай трасянкі асабліва ўражвае. *- мне ў новым нэтшкапе інцярфейс зусім не спадабаўся.* </tr> <tr class=»even»> інцярнет (ці іньцярнет) інтэрнэт Такcама як у папярэднім выпадку. *- але ж я ў інцярнет праз дайлап хаджу* </tr> <tr class=»odd»> альбум альбом *- увесь альбум шчэ не слухаў* Апрача гэтага я заўважыў некаторыя іншыя своеасаблівасці жывой мовы сеціва:
  1. Дзеясловы ў першай асобе множнага ліку з канчаткам *-ма, -мо* , напрыклад: *будзьма, дамо, будуема.* *- Збудуема вэб-старонку, а потым палядзім...*
  2. Дзеясловы ў другой асобе адзіночнага ліку з канчаткам *-сі, -сся* , напрыклад: *дасі, ясі, клапоцісся, рыхтуесся.* *- Пашто табе арабская? Ты для ЦРУ перакладаць рыхтуесся?*
  3. Значна больш шырокае ўжыванне клічнага склону, напрыклад: *браце, беларусе, сынку, Рыдлю, Ясю.*
  4. Ужыванне дадатковага суфіксу *-ака* ў некаторых словах: *тутака (тут), нямашака (няма), цяперака (цяпер).*
  5. Больш шырокае ўжыванне слова «гэны» (»той»), які стварае пару: *гэты — гэны.*
У размове, не заціснутай у строгія рамкі «правільнай» мовы, часта зьяўляюцца замежныя запазычаныя словы, якія не фіксуюцца сучаснымі слоўнікамі. У маёй калекцыі такіх словаў назьбіраліся палянізмы, украінізмы, «трасянканізмы», англіцызмы ды інш. ## Замежныя (палянізмы, а таксама ўкраінізмы)
слова пераклад тлумачэнне, цытата
<col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> рок год Слова «рок» таксама можна разглядаць як украінізм. *- у кітайцаў сяння новы рок, пайду ў «чырвоны цмок» бо яны зьніжкі 50% абяцалі* </tr> <tr class=»even»> места горад Гэта слова таксама мажліва разглядаць як украінізм альбо наагул можна ўважаць «места» нашым беларускім словам, бо яно досыць шырока ўжывалася ў мінулым і цяпер таксама сустракаецца досыць часта ў беларускіх тэкстах. *- ці ты калісці быў у Празе? - ну так! файнае места!* </tr> <tr class=»odd»> скрыдлы крылы *- зрабіла паскудзтва, а цяпер анёлам прыкідваецца, толькі скрыдлаў не хапае!* </tr> <tr class=»even»> цо што Звычайна ў нейкім парадыйным кантэксце, калі падкрэсліваецца «замежнасць», чужынскасць тэмы. *- у спалучэнні з азотнай кіслатой гэты ангідрыд дае патрэбнае рэчыва, паняў? - цо???* </tr> <tr class=»odd»> барзьдзей хутчэй *- я барзьдзей сам зраблю, чым яму даручу* </tr> <tr class=»even»> ніц нічога *- ну і шо ты атрымаў за гэны вэбпраект? - ніц! абсалютна ніх%я не далі... пракінулі =(* </tr> <tr class=»odd»> ніж чым *- а ў мяне было ў два разы лепш, ніж у яго.* </tr> <tr class=»even»> фахоўца спэцыяліст, адмыслоўца *- Фахоўца? Першы раз чую. - Звычайны палянізм. Мне ў вуха трохі ткнула, але сцярпеў.* </tr> <tr class=»odd»> вміць умець Дзякуючы ўкраінскай пародыі на Матрыцу ў беларускім сеціве стала папулярнай фраза «я вмію літаті» (і ейныя варыяцыі) </tr> <tr class=»even»> ё ёсць Напэўна, таксама можна разглядаць як украінізм (бо па-ўкраінску — «е») *- у цябе няма нокіі 8210? - ё. аддам не дорага...* </tr> <tr class=»odd»> тылькі толькі *- я ж тылькі зара прачнуўся* ## Замежныя (расійскія) Асабіста ў мяне расійскія словы, запісаныя ў беларускім маўленні, ствараюць уражанне гэткай прыемнай для вуха нашай натуральнай трасянкі (але калі без злоўжывання), хаця гэта маё прыватнае меркаванне. Вось толькі некаторыя словы, якія я заўважыў у беларускіх чатах (а насамрэч іхная колькасць абмяжоўваецца толькі слоўнікавым багаццем самой расійскай мовы):
слова пераклад тлумачэнне, цытата
<col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> шчас зараз *- ты для мяне гэта зробіш? - ну шчас!* </tr> <tr class=»even»> граць гуляць *- дзе зьніклі, блін?? - у більярд граліся* </tr> <tr class=»odd»> замурочкі заморочки (рас) *- трэба запоўніць яшчэ тры формы - што за замурочкі такія?* </tr> <tr class=»even»> гэта дзела у гэтай справе *- між іншым сёння ў яе дзень народзінаў - дык гэта дзела трэба адмеціць :))* </tr> <tr class=»odd»> очань дажа нават вельмі *- табе ён спадабаўся? - очань дажа ;)* </tr> <tr class=»even»> нічаво нічога *- прабач, калі пакрыўдзіла - нічаво, я зусім не пакрыўдзіўся* </tr> <tr class=»odd»> ніззя нельга, не можна *- можна мне яму пароль да твайго FTP даць? - ніззя!* </tr> <tr class=»even»> пяззец пізьдзец а таксама іншыя варыяцыі. </tr> <tr class=»odd»> магёш можаш узятае з размоўнай расійскай. *- у яго Nokia 3210 заблякаваная. магёш яе разлочыць* </tr> <tr class=»even»> цясціраваць тэставаць, правяраць, спраўджваць *- а я зараз адзін скрыпт цясцірую - але чамусці не працуе :(* ## Замежныя (ангельскія кампутаровыя) Такіх ангельскіх кампутаровых тэрмінаў, якія проста шляхам транслітэрацыі ўваходзяць у нашу мову, напэўна, ужо некалькі тысячаў, але тут я прыводжу толькі найбольш папулярныя, якія сапраўды прыжыліся ў нашым сеціве.
слова пераклад тлумачэнне, цытата
<col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> інэт, нэт (i-net) інтэрнэт, сеціва *- ты праз што ў інэт ходзіш? - дайл-апам беспарольным.* </tr> <tr class=»even»> юзаць (to use) карысатацца, ужываць *- ты зараз у асцы? - дык я юзаю Трыліян, бо там усё разам* </tr> <tr class=»odd»> кул (cool) файна, крута *- у Менску сонца — кул!* </tr> <tr class=»even»> гакер (hacker) я думаю, калі вы хоць трохі сутыкаліся з кампутарамі, то агульнае разуменне слова «гакер» у вас ёсць. *- які ж ён гакер? самы звычайны ламэр!* </tr> <tr class=»odd»> ламэр (lamer) чалавек, які не ўмее карыстацца кампутарам. *- у мяне капс-лок быў націснуты. якая ж я ламэрка!* </tr> <tr class=»even»> гэймэр (gamer) фанат кампутаровых гульняў. *- мяне гэныя гэймэры дасталі — немагчыма вольны камуптар знайсці у лабах з-за іх* </tr> <tr class=»odd»> спам (spam) масавая інтэрнэт-рэкляма, якая дасылаецца людзям, што яе не прасілі, бяз іхнага дазволу. *- мне на тую скрынку пачаў спам прыходзіць.* </tr> <tr class=»even»> спаміць (to spam) дасылаць масавую рэкляму-спам *- ідзі лепш он-ляйнэр спаміць, а то да мяне прычапіўся =))* </tr> <tr class=»odd»> крак (crack) пірацкая (узламаная) вэрсія праграмы. *- а ты для яго краку не маеш?* </tr> <tr class=»even»> кракнуць (to crack) узлом ліцэнзійнай вэрсіі праграмы. *- слухай, а ты яе кракнуць нямагёш?* </tr> <tr class=»odd»> варэз (warez) пірацкія неліцэнзаваныя праграмы. *- дык ты на варэз сайты схадзі, пашукай* </tr> <tr class=»even»> даўнлоўд (download) зьліў, загрузка праграмы на лякальны кампутар з сэрвэру. *- я зараз даўнлоўд раблю, але дужа павольна ідзе :(* </tr> <tr class=»odd»> аська (ICQ = I seek you) папулярная праграма для зносінаў празь сеціва. *- нешта я цябе ў асцы зусім не бачу - на аську няма часу, працы да халеры...* </tr> <tr class=»even»> баніць (to ban)забараніць забараніць для ўваходу на канал IRC. *- трэба яго забаніць, дастаў ён ужо* </tr> <tr class=»odd»> кікбаніць (to kickban) адной камандай выкінуць юзэра з каналу IRC і адразу ж забараніць яго. *- за такое адразу ж кікбан* </tr> <tr class=»even»> кікаць (to kick) выкінуць юзэра з каналу IRC. *- а ён мяне кікнуў за гэта. ты ўяўляеш?* </tr> <tr class=»odd»> сайбэрпанк (cyberpunk) кібэрпанк новы жанар у літаратуры </tr> <tr class=»even»> смайлік (smiley) Спалучэнне ASCII-сымбаляў, якія фармуюць невялічкі псэўда-твар для дэманстрацыі нейкай эмоцыі. *- шо гэта было?? - гэта ў мяне такі смайлік зашыфраваны :)* </tr> <tr class=»odd»> рэал (real) рэчаіснасць, рэальнае жыццё *- а ў рэале ты кім працуеш?* </tr> <tr class=»even»> комп, компік (computer) кампутар *- удома на компе мусіць быць, я пашукаю.* </tr> <tr class=»odd»> спэлчэкер (spellchecker) праверальнік артаграфіі *- трэба ж спэлчэкерам праверыць, а тож памылкі ў кожным сказе.* </tr> <tr class=»even»> нэтшкап (Netscape)састарэлы браўзэр *- я для нэтшкапа аптымізацыю не рабіў, бо няма сэнсу час губляць на гэта* </tr> <tr class=»odd»> сабж (subject) тэма тэма, прадмет размовы; спасылка на прадмет размовы *- хто можа дапамагчы з сабжам?* </tr> <tr class=»even»> хоўмпага (home page) хатняя старонка Таксама, некаторыя ўжываюць слова «хамяк». *- rydel.cjb.net — гэта мая хоўмпага, там і знойдзеш гэны артыкул* </tr> <tr class=»odd»> крэатыў (Creativity or Kreativ in German) *- ці ты чытаў ягоны аповед? - так. вось гэта запраўды крэатыў* </tr> <tr class=»even»> канэкт (connect) злучэнне *- нешта канэкт у мяне зусім паганы - паспрабуй празь беспарольку* </tr> <tr class=»odd»> мыла (mail) пошта *- табе гэта патрэбна? - так. кінь мне на мыла, калі ласка* </tr> <tr class=»even»> юзэр (user) карыстальнік *- а ён кажа: адмінскі пароль юзэрам не дам =(* Усе словы, што сабраныя ў гэтым разьдзеле, — прадукт транслітэрацыі ангельскіх кампутаровых тэрмінаў. Бальшыня гэтых словаў стала ўвайшлі ў лексыкон нашых кампутаршчыкаў. Аднак некаторыя мовазнаўцы да гэтай зьявы ставяцца вельмі адмоўна і прапануюць ствараць уласныя беларускія адпаведнікі. Час ад часу адмыслоўцы прапануюць наватворы для некаторых кампутаровых тэрмінаў. Але гэта зазвычай нейкія прыватныя ініцыятывы, у гэтай справе няма ніякай сыстэмы, няма арганізацыі, і адпаведна плёну пакуль няма. Я магу ўзгадаць літаральна пару словаў, якія сапраўды пасьпелі прыжыцца. Па-першае, гэта слова «сеціва» (якое, здаецца, упершыню ўвёў ва ўжыванне Сяргей Шупа). Таксама, словы «гартач» (browser), «гузік» (button), «тэчка» (folder). Але хацеў бы падкрэсліць, што ніякіх стандартаў у перакладзе інтэрнэтных тэрмінаў пакуль не існуе. ## Розныя Яшчэ колькі словаў, якія я напаткаў у беларускім он-ляйне і не змог дакладна клясыфікаваць.
слова пераклад тлумачэнне, цытата
<col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <col style=»width: 33%» /> <tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> лацініць пераводзіць у лацінку *- ты кірыліцай пісала? - так. трэба будзе гэта ўсё лацініць* </tr> <tr class=»even»> па-наску па-нашаму *- прывітанне, агапі му! - а як гэта будзе па-наску?* </tr> <tr class=»odd»> пячорны ламэр Напэўна, гэта скарот ад выразу «пячорны чалавек» *- як прынтар падлучыць да ноўтбука? - эх, ты, пячорны!* </tr> <tr class=»even»> люстра люстэрка-копія вэб-сайту *- ці ты маеш люстра для свайго сайту? - пашто мне люстра?* </tr> <tr class=»odd»> байнэт беларускае сеціва Пераклад-калька з расійскай, дзе ўжываецца аналягічнае слова «рунет» (расійскае сеціва — RUssian NETwork) *- яны напісалі, што толькі сайты байнэту бяруць для ўдзелу...* </tr> <tr class=»even»> белнэт беларускае сеціва Альтэрнатыва папярэдняму тэрміну (байнэт). *- У белнэт нешта зусім ціха - а што ж ты чакаў? калі будуць грошы, будзе і «дзьвіжэнне» ;)* </tr> <tr class=»odd»> пляткарня чат *- сяння ўдвая больш пасьпеў, чым звычайна - вось як бывае, калі па пляткарнях не сядзець увесь час!* </tr> <tr class=»even»> шрайбаць, нашрайбаць пісаць Напэўна, запазычанае слова, але цяжка сказаць з якой мовы, бо падобны корань ёсць шмат у якіх індаэўрапейскіх мовах. *- трэба чарговы выпуск шрайбаць, юзэра чакаюць* </tr> <tr class=»odd»> дабранак форма разьвітання Разьвітанне, калі твой суразмоўца ідзе спаць а 4-5 гадзіне раніцы. *- усё, хутка сонца ўстане, я ў ложак.. - дабранак! ;)* Трэба дадаць, што ўсе пададзеныя ў гэтым артыкуле словы сустракаюцца не толькі ў кірылічнай абэцэдзе, але і лацінкай. Гэтаму нечаканаму ааднаўленню лацінкі мы мусім падзякваць інтэрнэту (дзе напачатку падтрымлівалася толькі лацінская абэцэда), а потым мабільнай сувязі, дакладней, сэрвісу SMS (Short Messages Service). А зараз трохі пра смайлікі... ## Эматыконы, смайлікі Эматыконы (emoticons) альбо смайлікі (smiley) — гэта спалучэнне ASCII-сымбаляў, якія фармуюць невялічкі псэўда-твар для дэманстрацыі нейкай эмоцыі. Іх ужо некалькі сотняў, і нават створаныя слоўнікі з тлумачэннямі для кожнага. Вось самыя папулярныя і простыя смайлкі, якія сустракаюцца на беларускіх чатах: :) — звычайная ўсьмешка :)) — падвойная ўсьмешка %) — вар'ят(-ка), вар'яцкая ўсьмешка :_( — плач :( — незадаволены, сумны :(( — удвая больш незадаволены ці сумны =) — шчаслівы, радасны =/ — злы, раззлаваны =( — сумны, маркотны ггг — імітацыя рогату, сьмеху гыгыгы — тое самае, што і ггг (таксама магчымыя розныя варыяцыі: гагага, гігігі і г.д.) ## Англамоўныя акронімы — сецявы жаргон Таксама як і смайлікаў гэтых замежных кампутаровых скаротаў ужо некалькі сотняў (магчыма нават тысячаў). Тут я прыводжу толькі тыя, што (паводле маіх не доўгіх назіранняў) ужываюцца і беларусамі. Вось найбольш папулярныя ангельскія скароты, якія прыжыліся ў нас:
слова пераклад тлумачэнне, цытата
<tr class=»header»> </tr> <tr class=»odd»> 2u2 To You To Табе таксама </tr> <tr class=»even»> 404 I have no clue Ня ведаю. не маю ўяўлення. </tr> <tr class=»odd»> afaik As Far As I Know Наколькі я ведаю </tr> <tr class=»even»> afk Away From Keyboard Я зараз не за клявіятурай </tr> <tr class=»odd»> aka Also Known As Таксама вядомы як </tr> <tr class=»even»> asap As Soon As Possible Як мага хутчэй </tr> <tr class=»odd»> asl Age Sex Location? Узрост, пол, месцазнаходжання </tr> <tr class=»even»> b4 Before Перад, раней </tr> <tr class=»odd»> b4n Bye For Now Разьвітваюся </tr> <tr class=»even»> bbl Be Back Later (I shall be back in a while) Вярнуся пазьней (праз пэўны час) </tr> <tr class=»odd»> brb be right back, I shall be back very soon. Зараз вярнуся (у хуткім часе) </tr> <tr class=»even»> btw By the Way Між іншым, дарэчы </tr> <tr class=»odd»> cu See You Пакуль, пабачымся </tr> <tr class=»even»> faq Frequently Asked Questions Часта задаваемыя пытанні </tr> <tr class=»odd»> fyi For Your Information Да вашага ведаму </tr> <tr class=»even»> g2g Got To Go Трэба ісці </tr> <tr class=»odd»> gg Good Game Добра згуляў </tr> <tr class=»even»> gl Good Luck Удачы </tr> <tr class=»odd»> h&k Hugs & Kisses Абдымкі ды пацалункі </tr> <tr class=»even»> hth Hope This Helps Спадзяюся, што дапамог </tr> <tr class=»odd»> ic I See Я разумею </tr> <tr class=»even»> ilu I Love You Я цябе кахаю </tr> <tr class=»odd»> imho In my humble opinion На маю сціплую думку </tr> <tr class=»even»> irl In Real Life У рэальным жыцці </tr> <tr class=»odd»> jj Just Joking Проста жартую </tr> <tr class=»even»> kbd Keyboard Клявіятура </tr> <tr class=»odd»> l8r Later Пазьней </tr> <tr class=»even»> lol laughing out loud, lots of laughter Гучна сьмяюся, рагачу </tr> <tr class=»odd»> motd Message of the day Дзённае паведамленне </tr> <tr class=»even»> np No Problem Няма праблемы </tr> <tr class=»odd»> plz, pls Please Калі ласка </tr> <tr class=»even»> ppl People Людзі </tr> <tr class=»odd»> rotfl, rofl rolling on the floor laughing, that was very funny катаюся па падлозе ў прыступе рогату </tr> <tr class=»even»> rulez rules вельмі файна </tr> <tr class=»odd»> sux sucks пагана, паскудна </tr> <tr class=»even»> sup What's up? Як маесся? </tr> <tr class=»odd»> sysop System Operator Сыстэмны апэратар </tr> <tr class=»even»> thnx, thx, 10x Thanks Дзякуй </tr> <tr class=»odd»> ty Thank You Дзякую </tr> <tr class=»even»> u You Ты </tr> <tr class=»odd»> u2 You Too Ты таксама, табе таксама </tr> <tr class=»even»> ur Your Твой, ваш </tr> <tr class=»odd»> w/ With З </tr> <tr class=»even»> w/o Without Без, бяз </tr> <tr class=»odd»> w8 Wait Чакай, пачакай </tr> <tr class=»even»> w8am Wait A Minute Пачакай адну хвілю </tr> <tr class=»odd»> y? Why? Чаму? </tr> <tr class=»even»> zzz sleeping, bored, tired Пакзвае, што чалавек сьпіць альбо яму сумна.
скарот па-ангельску пераклад
    • Уладзімір Каткоўскі