Уладзімір Каткоўскі, 2002-03-25
(Беларуская мова ў інтэрактыўным он-ляйне)
<a href=»mailto:rydel23@yahoo.com?subject=netspeak»>Rydel N23</a>
<img src=»icq1.gif» width=»176» height=»256» alt=»Belarusian netspeak on IRC and elsewhere» />Я ўпершыню ўбачыў сусьветнае павуцінне яшчэ ў 1993 годзе і з таго часу актыўна ўдзельнічаю ў размаітых он-ляйн форумах і чатах. Напачатку беларускага інтэрнэту як такога не існавала наагул (былі толькі адзінкі-карыстальнікі, звычайна беларусы ў замежжы). Але паступова экспансія беларушчыны дасягнула інтэрнэту: беларусы стваралі сабе паштовыя скрынкі, усталёўвалі ICQ ці Yahoo Messenger, рабілі ўласныя вэб-старонкі ці цэлыя вэб-праекты. Я пакрысе пачаў заўважаць, што жывая мова нашага сеціва шмат у чым адрозьніваецца ад паўмёртвай і штучнай мовы БТ ці іншых афіцыёзных крыніцаў. Нават ад больш жывой і «сучаснай» мовы недзяржаўных выданняў накшталт «Нашай Нівы», часопісаў pARTisan, Farba.Net ці Arche яна таксама адрозьніваецца.
Вядома, што на расійскіх чатах мова вельмі далёкая ад пушкінскай ці тургенеўскай, але падобна і беларуская мова ў жывым он-ляйне досыць далёкая ад стандартаў літаратурнай мовы Купалы ці Багдановіча. Як актыўны ўдзельнік я пачаў разумець, што стаў сьведкам народзінаў новага дыялекту — нашага беларускага netspeak. Дадзены артыкул — напэўна першая спроба задукамэнтаваць гэтую цікавую зьяву.
Каля 80% матэрыялу для гэтага артыкулу сабраныя ў выніку маніторынгу каналаў #mova, #belarus і #mensk на IRC (Internet Relay Chat) сэрвэры <a href=»http://irc.dal.net/»>irc.dal.net</a> цягам прыкладна трох тыдняў з 25 студзеня да 15 лютага 2002 году. Апрача гэтых каналаў IRC мае крыніцы ўлучаюць размаітыя он-ляйн чаты (»У Старога Язэпа», Нашаніўскага, былога чата «Чарнобыльскага Вожыка» ды інш.), форумы (<a href=»http://dt.home.by/forum.php3»>»Вэрбальны фронт»</a> дзеда Талаша, <a href=»http://draniki.com/guestbook/default.html»>»кухня»</a> Дранікаў), а таксама мае прыватныя размовы ў ICQ і Yahoo Messenger.
Як паказвае мой досьвед на гэтых чатах і форумах, жывым беларускім netspeak’ам звычайна карыстаюцца людзі, якія адчуваюць сябе ўпэўнена ў ведах сваёй мовы, і якія сьвядома дазваляюць сабе ўсялякія моўныя вольнасці, а той, хто не надта добра валодае беларускай, звычайна трымае сябе ў жорсткіх рамках літаратурнай мовы і пазьбягае «ненарматыўных» словаў, бо баіцца, што ягоныя вольнасці будуць трактаваныя слабым веданнем беларускай.
Я пакуль устрымаюся ад аналізу самога фэномэну, і проста выкладу сьпіс словаў і выразаў, а таксама распавяду пра некаторыя граматычныя асаблівасці «інтэрнэтнага маўлення». У бальшыні выпадкаў я падаю рэальную цытату з прыкладам ужывання (курсівам) і, дзе-нідзе, невялікі камэнтар. Таксама прашу заўважыць, што мая клясыфікацыя ўмоўная ды спрошчаная і для больш сур’ёзнага даследвання патрабуе грунтоўнага перагляду. Enjoy.
Скароты
Скарачэнне словаў — гэта напэўна самы папулярны мэтад словаўтварэння ў чатах, дзе гэта выклікана жаданнем эканоміць час пры наборы тэксту. Усё ж большасць людзей набіраюць тэкст павольней, чым размаўляюць і жаданне «размаўляць» хутчэй (каб было, як у «рэале») ёсць цалкам натуральным.
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
дзяк
дзякуй
Пэўна, самы папулярны скарот. Параўнайце з ангельскай (thanks — thx — 10x) ці чэскай мовай (dekuju — dik)
*- я зрабіў табе рахунак на лінуксе
- дзяк*
</tr>
<tr class=»even»>
мо
можа
Таксама вельмі папулярны скарот.
*- працуе?
- мо і працуе, але тут з гэтым праектам нічога не чуваць*
</tr>
<tr class=»odd»>
шчэ
яшчэ
*- шпіён! =)
- але ж мне шчэ очань даляко да дзядзі Шцірліца :)))*
</tr>
<tr class=»even»>
ё
ёсць
У нас слова «ёсць» у бальшыні выпадкаў можна наагул апускаць, але ў тых выпадках, калі яно ўжываецца ў інтэрнэтных размовах яно часта ператвараецца ў «ё». (Параўнайце з украінскай — «е»)
*- ці ё ў цябе Матрыца на DVD?
- ё.*
</tr>
<tr class=»odd»>
ма
няма
Гэты знаёмы ўсім прыклад «дзіцячага» слэнгу таксама прыжыўся і ў он-ляйне.
*- у цябе няма сёмага Photoshopу?
- ма :(*
</tr>
<tr class=»even»>
шо
што
Гэта хутчэй прыклад «жывога маўлення», якое перададзенае на пісьме, а не скарот, але ўсё ж скарачэнне на адну літару адбываецца.
*- я цябе трохі паляпаю стронгай
- шо??*
</tr>
<tr class=»odd»>
трэ
трэба
Вельмі папулярны скарот.
*- злы, бо нехта мой нік узяў
- дык зарэгіць трэ было*
</tr>
<tr class=»even»>
нат
нават
*- яго ў Навінкі паклалі
- я нат не ведаў*
</tr>
<tr class=»odd»>
зара
зараз
*- стронгу трымае напагатове. зара пачне ляпаць*
</tr>
<tr class=»even»>
гэт
гэта, гэты
*- гэт' ты пра каго?
- пра жвіра канечне*
</tr>
<tr class=»odd»>
до
досыць! годзе!
*- до' ўжо пра гэта... прытаміў...
- ок, апошні раз*
</tr>
<tr class=»even»>
у.н.
усяго найлепшага
форма разьвітання.
*- мне трэба ісці =(
- у.н.*
</tr>
<tr class=»odd»>
кл
калі ласка
*- дай сваё мыла кл*
</tr>
<tr class=»even»>
чк
чакай, пачакай
*- давай я табе кіну мп3 з новым гітом
- чк, я зара даўнлоўд раблю*
</tr>
<tr class=»odd»>
супраца
супрацоўніцтва
*- пагаворым аб супрацы
- няма пра што размаўляць.*
</tr>
<tr class=»even»>
зарэгіць, рэгіць
зарэгістраваць
*- я новы канал зарэгіў, усіх запрашаю, дам аўтаопа*
</tr>
<tr class=»odd»>
клява
клявіятура
*- У Краоля клява не фурычыць. Як бяз рук, блін :)*
</tr>
<tr class=»even»>
мяно
мянушка, найменне
*- З такім мяном прылюдна паказвацца нельга, гыгыгы*
</tr>
<tr class=»odd»>
шахі
шахматы
*- Куды ты зара?
- На games.yahoo ў шахі пагуляюся трохі*
Трэба адзначыць, што словы *мо, шчэ, трэ, до, нат, гэт* зрэдчасу пішуцца з апострафам, які пазначае скарачэнне: *мо', 'шчэ, трэ', до', на'т, гэт'* .
## Маўленне
Вельмі шырокая зьява ў беларускіх чатах — імітацыя жывой гутаркі «ў рэале», паказваючы асаблівасці маўлення на пісьме, ужыванне размоўных, слэнгавых выразаў.
слова |
пераклад |
тлумачэнне, цытата |
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
шо
што
Таксама зрэдчасу ўжываецца і «шта», але пераважна у нейкім парадыйным кантэксце.
</tr>
<tr class=»even»>
трэйці
трэці
*- дык маем шанец пазмагацца за трэйцяе мейсца*
</tr>
<tr class=»odd»>
мейсца
месца
Зьяўляецца дадатковае «й» аналягічна як у папярэднім выпадку.
</tr>
<tr class=»even»>
лядзець
глядзець
*- палядзі, ці ты маеш гэты плагін?
- угу*
</tr>
<tr class=»odd»>
ніхвіга; хвігець
ніфіга; фігець
У старабеларускай мове «ф» наагул адсутнічала і ў запазычаных словах вымаўлялася як «п» альбо «хв». Цяпер беларусы навучыліся вымаўляць гук «ф», але дзеля стылістыкі ён захоўваецца ў некаторых словах.
*- На ТБМ удвая даражэйшы
- ніхвіга сабе!*
</tr>
<tr class=»even»>
скуль
адкуль
*- скуль ён наогул?
- здаеццаз Турэччыны*
</tr>
<tr class=»odd»>
дзюрка
дзірка
*- заўтра іспыт, блін, у мяне прадчуванне, што будзе мяне прафэсар мудохаць ва ўсе дзюркі :(*
</tr>
<tr class=»even»>
рогліфы
ерогліфы
*- дык там халера зразумееш — усё рогліфамі напісана*
</tr>
<tr class=»odd»>
шлюхаць
слухаць
Наколькі я зразумеў гэта ўжывалася наўмысна з намёкам на «гульню словаў».
*- а я зара Дэпэша шлюхаю*
</tr>
<tr class=»even»>
зырыць
глядзець
Гэтае дваровае слэнгавае слова прыжылося і ў павуцінні.
*- Учора зырыў супэрскі фільм — жыццё Брайна*
</tr>
<tr class=»odd»>
вулка
вуліца
*- дык калі мы на вулку выйшлі, дык яны ўжо ўцяклі.*
</tr>
<tr class=»even»>
фурычыць
працаваць, функцыянаваць
*- У яго клява не фурычыць, ён на яе каву праліў ггг
- Цяпер як сабака: вочы разумныя, а напісаць ніц не можа :-)*
</tr>
<tr class=»odd»>
інцярфейс (ці іньцярфейс)
інтэрфэйс
«Вымаўленне» замежных словаў (асабліва кампутаровых тэрмінаў) у стылі a la trasianka. Напэўна ў такіх выпадках мілагучансць нашай трасянкі асабліва ўражвае.
*- мне ў новым нэтшкапе інцярфейс зусім не спадабаўся.*
</tr>
<tr class=»even»>
інцярнет (ці іньцярнет)
інтэрнэт
Такcама як у папярэднім выпадку.
*- але ж я ў інцярнет праз дайлап хаджу*
</tr>
<tr class=»odd»>
альбум
альбом
*- увесь альбум шчэ не слухаў*
Апрача гэтага я заўважыў некаторыя іншыя своеасаблівасці жывой мовы сеціва:
- Дзеясловы ў першай асобе множнага ліку з канчаткам *-ма, -мо* , напрыклад: *будзьма, дамо, будуема.*
*- Збудуема вэб-старонку, а потым палядзім...*
- Дзеясловы ў другой асобе адзіночнага ліку з канчаткам *-сі, -сся* , напрыклад: *дасі, ясі, клапоцісся, рыхтуесся.*
*- Пашто табе арабская? Ты для ЦРУ перакладаць рыхтуесся?*
- Значна больш шырокае ўжыванне клічнага склону, напрыклад: *браце, беларусе, сынку, Рыдлю, Ясю.*
- Ужыванне дадатковага суфіксу *-ака* ў некаторых словах: *тутака (тут), нямашака (няма), цяперака (цяпер).*
- Больш шырокае ўжыванне слова «гэны» (»той»), які стварае пару: *гэты — гэны.*
У размове, не заціснутай у строгія рамкі «правільнай» мовы, часта зьяўляюцца замежныя запазычаныя словы, якія не фіксуюцца сучаснымі слоўнікамі. У маёй калекцыі такіх словаў назьбіраліся палянізмы, украінізмы, «трасянканізмы», англіцызмы ды інш.
## Замежныя (палянізмы, а таксама ўкраінізмы)
слова |
пераклад |
тлумачэнне, цытата |
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
рок
год
Слова «рок» таксама можна разглядаць як украінізм.
*- у кітайцаў сяння новы рок, пайду ў «чырвоны цмок» бо яны зьніжкі 50% абяцалі*
</tr>
<tr class=»even»>
места
горад
Гэта слова таксама мажліва разглядаць як украінізм альбо наагул можна ўважаць «места» нашым беларускім словам, бо яно досыць шырока ўжывалася ў мінулым і цяпер таксама сустракаецца досыць часта ў беларускіх тэкстах.
*- ці ты калісці быў у Празе?
- ну так! файнае места!*
</tr>
<tr class=»odd»>
скрыдлы
крылы
*- зрабіла паскудзтва, а цяпер анёлам прыкідваецца, толькі скрыдлаў не хапае!*
</tr>
<tr class=»even»>
цо
што
Звычайна ў нейкім парадыйным кантэксце, калі падкрэсліваецца «замежнасць», чужынскасць тэмы.
*- у спалучэнні з азотнай кіслатой гэты ангідрыд дае патрэбнае рэчыва, паняў?
- цо???*
</tr>
<tr class=»odd»>
барзьдзей
хутчэй
*- я барзьдзей сам зраблю, чым яму даручу*
</tr>
<tr class=»even»>
ніц
нічога
*- ну і шо ты атрымаў за гэны вэбпраект?
- ніц! абсалютна ніх%я не далі... пракінулі =(*
</tr>
<tr class=»odd»>
ніж
чым
*- а ў мяне было ў два разы лепш, ніж у яго.*
</tr>
<tr class=»even»>
фахоўца
спэцыяліст, адмыслоўца
*- Фахоўца? Першы раз чую.
- Звычайны палянізм. Мне ў вуха трохі ткнула, але сцярпеў.*
</tr>
<tr class=»odd»>
вміць
умець
Дзякуючы ўкраінскай пародыі на Матрыцу ў беларускім сеціве стала папулярнай фраза «я вмію літаті» (і ейныя варыяцыі)
</tr>
<tr class=»even»>
ё
ёсць
Напэўна, таксама можна разглядаць як украінізм (бо па-ўкраінску — «е»)
*- у цябе няма нокіі 8210?
- ё. аддам не дорага...*
</tr>
<tr class=»odd»>
тылькі
толькі
*- я ж тылькі зара прачнуўся* ## Замежныя (расійскія)
Асабіста ў мяне расійскія словы, запісаныя ў беларускім маўленні, ствараюць уражанне гэткай прыемнай для вуха нашай натуральнай трасянкі (але калі без злоўжывання), хаця гэта маё прыватнае меркаванне. Вось толькі некаторыя словы, якія я заўважыў у беларускіх чатах (а насамрэч іхная колькасць абмяжоўваецца толькі слоўнікавым багаццем самой расійскай мовы):
слова |
пераклад |
тлумачэнне, цытата |
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
шчас
зараз
*- ты для мяне гэта зробіш?
- ну шчас!*
</tr>
<tr class=»even»>
граць
гуляць
*- дзе зьніклі, блін??
- у більярд граліся*
</tr>
<tr class=»odd»>
замурочкі
заморочки (рас)
*- трэба запоўніць яшчэ тры формы
- што за замурочкі такія?*
</tr>
<tr class=»even»>
гэта дзела
у гэтай справе
*- між іншым сёння ў яе дзень народзінаў
- дык гэта дзела трэба адмеціць :))*
</tr>
<tr class=»odd»>
очань дажа
нават вельмі
*- табе ён спадабаўся?
- очань дажа ;)*
</tr>
<tr class=»even»>
нічаво
нічога
*- прабач, калі пакрыўдзіла
- нічаво, я зусім не пакрыўдзіўся*
</tr>
<tr class=»odd»>
ніззя
нельга, не можна
*- можна мне яму пароль да твайго FTP даць?
- ніззя!*
</tr>
<tr class=»even»>
пяззец
пізьдзец
а таксама іншыя варыяцыі.
</tr>
<tr class=»odd»>
магёш
можаш
узятае з размоўнай расійскай.
*- у яго Nokia 3210 заблякаваная. магёш яе разлочыць*
</tr>
<tr class=»even»>
цясціраваць
тэставаць, правяраць, спраўджваць
*- а я зараз адзін скрыпт цясцірую
- але чамусці не працуе :(* ## Замежныя (ангельскія кампутаровыя)
Такіх ангельскіх кампутаровых тэрмінаў, якія проста шляхам транслітэрацыі ўваходзяць у нашу мову, напэўна, ужо некалькі тысячаў, але тут я прыводжу толькі найбольш папулярныя, якія сапраўды прыжыліся ў нашым сеціве.
слова |
пераклад |
тлумачэнне, цытата |
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
інэт, нэт
(i-net) інтэрнэт, сеціва
*- ты праз што ў інэт ходзіш?
- дайл-апам беспарольным.*
</tr>
<tr class=»even»>
юзаць
(to use) карысатацца, ужываць
*- ты зараз у асцы?
- дык я юзаю Трыліян, бо там усё разам*
</tr>
<tr class=»odd»>
кул
(cool) файна, крута
*- у Менску сонца — кул!*
</tr>
<tr class=»even»>
гакер
(hacker)
я думаю, калі вы хоць трохі сутыкаліся з кампутарамі, то агульнае разуменне слова «гакер» у вас ёсць.
*- які ж ён гакер? самы звычайны ламэр!*
</tr>
<tr class=»odd»>
ламэр
(lamer)
чалавек, які не ўмее карыстацца кампутарам.
*- у мяне капс-лок быў націснуты. якая ж я ламэрка!*
</tr>
<tr class=»even»>
гэймэр
(gamer)
фанат кампутаровых гульняў.
*- мяне гэныя гэймэры дасталі — немагчыма вольны камуптар знайсці у лабах з-за іх*
</tr>
<tr class=»odd»>
спам
(spam)
масавая інтэрнэт-рэкляма, якая дасылаецца людзям, што яе не прасілі, бяз іхнага дазволу.
*- мне на тую скрынку пачаў спам прыходзіць.*
</tr>
<tr class=»even»>
спаміць
(to spam)
дасылаць масавую рэкляму-спам
*- ідзі лепш он-ляйнэр спаміць, а то да мяне прычапіўся =))*
</tr>
<tr class=»odd»>
крак
(crack)
пірацкая (узламаная) вэрсія праграмы.
*- а ты для яго краку не маеш?*
</tr>
<tr class=»even»>
кракнуць
(to crack)
узлом ліцэнзійнай вэрсіі праграмы.
*- слухай, а ты яе кракнуць нямагёш?*
</tr>
<tr class=»odd»>
варэз
(warez)
пірацкія неліцэнзаваныя праграмы.
*- дык ты на варэз сайты схадзі, пашукай*
</tr>
<tr class=»even»>
даўнлоўд
(download)
зьліў, загрузка праграмы на лякальны кампутар з сэрвэру.
*- я зараз даўнлоўд раблю, але дужа павольна ідзе :(*
</tr>
<tr class=»odd»>
аська
(ICQ = I seek you)
папулярная праграма для зносінаў празь сеціва.
*- нешта я цябе ў асцы зусім не бачу
- на аську няма часу, працы да халеры...*
</tr>
<tr class=»even»>
баніць
(to ban)забараніць
забараніць для ўваходу на канал IRC.
*- трэба яго забаніць, дастаў ён ужо*
</tr>
<tr class=»odd»>
кікбаніць
(to kickban)
адной камандай выкінуць юзэра з каналу IRC і адразу ж забараніць яго.
*- за такое адразу ж кікбан*
</tr>
<tr class=»even»>
кікаць
(to kick)
выкінуць юзэра з каналу IRC.
*- а ён мяне кікнуў за гэта. ты ўяўляеш?*
</tr>
<tr class=»odd»>
сайбэрпанк
(cyberpunk) кібэрпанк
новы жанар у літаратуры
</tr>
<tr class=»even»>
смайлік
(smiley)
Спалучэнне ASCII-сымбаляў, якія фармуюць невялічкі псэўда-твар для дэманстрацыі нейкай эмоцыі.
*- шо гэта было??
- гэта ў мяне такі смайлік зашыфраваны :)*
</tr>
<tr class=»odd»>
рэал
(real)
рэчаіснасць, рэальнае жыццё
*- а ў рэале ты кім працуеш?*
</tr>
<tr class=»even»>
комп, компік
(computer) кампутар
*- удома на компе мусіць быць, я пашукаю.*
</tr>
<tr class=»odd»>
спэлчэкер
(spellchecker)
праверальнік артаграфіі
*- трэба ж спэлчэкерам праверыць, а тож памылкі ў кожным сказе.*
</tr>
<tr class=»even»>
нэтшкап
(Netscape)састарэлы браўзэр
*- я для нэтшкапа аптымізацыю не рабіў, бо няма сэнсу час губляць на гэта*
</tr>
<tr class=»odd»>
сабж
(subject) тэма
тэма, прадмет размовы; спасылка на прадмет размовы
*- хто можа дапамагчы з сабжам?*
</tr>
<tr class=»even»>
хоўмпага
(home page) хатняя старонка
Таксама, некаторыя ўжываюць слова «хамяк».
*- rydel.cjb.net — гэта мая хоўмпага, там і знойдзеш гэны артыкул*
</tr>
<tr class=»odd»>
крэатыў
(Creativity or Kreativ in German)
*- ці ты чытаў ягоны аповед?
- так. вось гэта запраўды крэатыў*
</tr>
<tr class=»even»>
канэкт
(connect) злучэнне
*- нешта канэкт у мяне зусім паганы
- паспрабуй празь беспарольку*
</tr>
<tr class=»odd»>
мыла
(mail) пошта
*- табе гэта патрэбна?
- так. кінь мне на мыла, калі ласка*
</tr>
<tr class=»even»>
юзэр
(user) карыстальнік
*- а ён кажа: адмінскі пароль юзэрам не дам =(*
Усе словы, што сабраныя ў гэтым разьдзеле, — прадукт транслітэрацыі ангельскіх кампутаровых тэрмінаў. Бальшыня гэтых словаў стала ўвайшлі ў лексыкон нашых кампутаршчыкаў. Аднак некаторыя мовазнаўцы да гэтай зьявы ставяцца вельмі адмоўна і прапануюць ствараць уласныя беларускія адпаведнікі. Час ад часу адмыслоўцы прапануюць наватворы для некаторых кампутаровых тэрмінаў. Але гэта зазвычай нейкія прыватныя ініцыятывы, у гэтай справе няма ніякай сыстэмы, няма арганізацыі, і адпаведна плёну пакуль няма. Я магу ўзгадаць літаральна пару словаў, якія сапраўды пасьпелі прыжыцца. Па-першае, гэта слова «сеціва» (якое, здаецца, упершыню ўвёў ва ўжыванне Сяргей Шупа). Таксама, словы «гартач» (browser), «гузік» (button), «тэчка» (folder). Але хацеў бы падкрэсліць, што ніякіх стандартаў у перакладзе інтэрнэтных тэрмінаў пакуль не існуе.
## Розныя
Яшчэ колькі словаў, якія я напаткаў у беларускім он-ляйне і не змог дакладна клясыфікаваць.
слова |
пераклад |
тлумачэнне, цытата |
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<col style=»width: 33%» />
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
лацініць
пераводзіць у лацінку
*- ты кірыліцай пісала?
- так. трэба будзе гэта ўсё лацініць*
</tr>
<tr class=»even»>
па-наску
па-нашаму
*- прывітанне, агапі му!
- а як гэта будзе па-наску?*
</tr>
<tr class=»odd»>
пячорны
ламэр
Напэўна, гэта скарот ад выразу «пячорны чалавек»
*- як прынтар падлучыць да ноўтбука?
- эх, ты, пячорны!*
</tr>
<tr class=»even»>
люстра
люстэрка-копія вэб-сайту
*- ці ты маеш люстра для свайго сайту?
- пашто мне люстра?*
</tr>
<tr class=»odd»>
байнэт
беларускае сеціва
Пераклад-калька з расійскай, дзе ўжываецца аналягічнае слова «рунет» (расійскае сеціва — RUssian NETwork)
*- яны напісалі, што толькі сайты байнэту бяруць для ўдзелу...*
</tr>
<tr class=»even»>
белнэт
беларускае сеціва
Альтэрнатыва папярэдняму тэрміну (байнэт).
*- У белнэт нешта зусім ціха
- а што ж ты чакаў? калі будуць грошы, будзе і «дзьвіжэнне» ;)*
</tr>
<tr class=»odd»>
пляткарня
чат
*- сяння ўдвая больш пасьпеў, чым звычайна
- вось як бывае, калі па пляткарнях не сядзець увесь час!*
</tr>
<tr class=»even»>
шрайбаць, нашрайбаць
пісаць
Напэўна, запазычанае слова, але цяжка сказаць з якой мовы, бо падобны корань ёсць шмат у якіх індаэўрапейскіх мовах.
*- трэба чарговы выпуск шрайбаць, юзэра чакаюць*
</tr>
<tr class=»odd»>
дабранак
форма разьвітання
Разьвітанне, калі твой суразмоўца ідзе спаць а 4-5 гадзіне раніцы.
*- усё, хутка сонца ўстане, я ў ложак..
- дабранак! ;)*
Трэба дадаць, што ўсе пададзеныя ў гэтым артыкуле словы сустракаюцца не толькі ў кірылічнай абэцэдзе, але і лацінкай. Гэтаму нечаканаму ааднаўленню лацінкі мы мусім падзякваць інтэрнэту (дзе напачатку падтрымлівалася толькі лацінская абэцэда), а потым мабільнай сувязі, дакладней, сэрвісу SMS (Short Messages Service). А зараз трохі пра смайлікі...
## Эматыконы, смайлікі
Эматыконы (emoticons) альбо смайлікі (smiley) — гэта спалучэнне ASCII-сымбаляў, якія фармуюць невялічкі псэўда-твар для дэманстрацыі нейкай эмоцыі. Іх ужо некалькі сотняў, і нават створаныя слоўнікі з тлумачэннямі для кожнага. Вось самыя папулярныя і простыя смайлкі, якія сустракаюцца на беларускіх чатах:
:) — звычайная ўсьмешка
:)) — падвойная ўсьмешка
%) — вар'ят(-ка), вар'яцкая ўсьмешка
:_( — плач
:( — незадаволены, сумны
:(( — удвая больш незадаволены ці сумны
=) — шчаслівы, радасны
=/ — злы, раззлаваны
=( — сумны, маркотны
ггг — імітацыя рогату, сьмеху
гыгыгы — тое самае, што і ггг (таксама магчымыя розныя варыяцыі: гагага, гігігі і г.д.)
## Англамоўныя акронімы — сецявы жаргон
Таксама як і смайлікаў гэтых замежных кампутаровых скаротаў ужо некалькі сотняў (магчыма нават тысячаў). Тут я прыводжу толькі тыя, што (паводле маіх не доўгіх назіранняў) ужываюцца і беларусамі. Вось найбольш папулярныя ангельскія скароты, якія прыжыліся ў нас:
слова |
пераклад |
тлумачэнне, цытата |
<tr class=»header»>
</tr>
<tr class=»odd»>
2u2
To You To
Табе таксама
</tr>
<tr class=»even»>
404
I have no clue
Ня ведаю. не маю ўяўлення.
</tr>
<tr class=»odd»>
afaik
As Far As I Know
Наколькі я ведаю
</tr>
<tr class=»even»>
afk
Away From Keyboard
Я зараз не за клявіятурай
</tr>
<tr class=»odd»>
aka
Also Known As
Таксама вядомы як
</tr>
<tr class=»even»>
asap
As Soon As Possible
Як мага хутчэй
</tr>
<tr class=»odd»>
asl
Age Sex Location?
Узрост, пол, месцазнаходжання
</tr>
<tr class=»even»>
b4
Before
Перад, раней
</tr>
<tr class=»odd»>
b4n
Bye For Now
Разьвітваюся
</tr>
<tr class=»even»>
bbl
Be Back Later (I shall be back in a while)
Вярнуся пазьней (праз пэўны час)
</tr>
<tr class=»odd»>
brb
be right back, I shall be back very soon.
Зараз вярнуся (у хуткім часе)
</tr>
<tr class=»even»>
btw
By the Way
Між іншым, дарэчы
</tr>
<tr class=»odd»>
cu
See You
Пакуль, пабачымся
</tr>
<tr class=»even»>
faq
Frequently Asked Questions
Часта задаваемыя пытанні
</tr>
<tr class=»odd»>
fyi
For Your Information
Да вашага ведаму
</tr>
<tr class=»even»>
g2g
Got To Go
Трэба ісці
</tr>
<tr class=»odd»>
gg
Good Game
Добра згуляў
</tr>
<tr class=»even»>
gl
Good Luck
Удачы
</tr>
<tr class=»odd»>
h&k
Hugs & Kisses
Абдымкі ды пацалункі
</tr>
<tr class=»even»>
hth
Hope This Helps
Спадзяюся, што дапамог
</tr>
<tr class=»odd»>
ic
I See
Я разумею
</tr>
<tr class=»even»>
ilu
I Love You
Я цябе кахаю
</tr>
<tr class=»odd»>
imho
In my humble opinion
На маю сціплую думку
</tr>
<tr class=»even»>
irl
In Real Life
У рэальным жыцці
</tr>
<tr class=»odd»>
jj
Just Joking
Проста жартую
</tr>
<tr class=»even»>
kbd
Keyboard
Клявіятура
</tr>
<tr class=»odd»>
l8r
Later
Пазьней
</tr>
<tr class=»even»>
lol
laughing out loud, lots of laughter
Гучна сьмяюся, рагачу
</tr>
<tr class=»odd»>
motd
Message of the day
Дзённае паведамленне
</tr>
<tr class=»even»>
np
No Problem
Няма праблемы
</tr>
<tr class=»odd»>
plz, pls
Please
Калі ласка
</tr>
<tr class=»even»>
ppl
People
Людзі
</tr>
<tr class=»odd»>
rotfl, rofl
rolling on the floor laughing, that was very funny
катаюся па падлозе ў прыступе рогату
</tr>
<tr class=»even»>
rulez
rules
вельмі файна
</tr>
<tr class=»odd»>
sux
sucks
пагана, паскудна
</tr>
<tr class=»even»>
sup
What's up?
Як маесся?
</tr>
<tr class=»odd»>
sysop
System Operator
Сыстэмны апэратар
</tr>
<tr class=»even»>
thnx, thx, 10x
Thanks
Дзякуй
</tr>
<tr class=»odd»>
ty
Thank You
Дзякую
</tr>
<tr class=»even»>
u
You
Ты
</tr>
<tr class=»odd»>
u2
You Too
Ты таксама, табе таксама
</tr>
<tr class=»even»>
ur
Your
Твой, ваш
</tr>
<tr class=»odd»>
w/
With
З
</tr>
<tr class=»even»>
w/o
Without
Без, бяз
</tr>
<tr class=»odd»>
w8
Wait
Чакай, пачакай
</tr>
<tr class=»even»>
w8am
Wait A Minute
Пачакай адну хвілю
</tr>
<tr class=»odd»>
y?
Why?
Чаму?
</tr>
<tr class=»even»>
zzz
sleeping, bored, tired
Пакзвае, што чалавек сьпіць альбо яму сумна.
скарот |
па-ангельску |
пераклад |