Правапіс·org

Сяргей Язерскі, 2004-02-15

<img src=»zachad2.jpg» width=»150» height=»94» alt=»Belarusian language — my universe» />Беларуская мова дазваляе мне глыбей, больш аптымістычна ўспрымаць Сьвет. Яна не супярэчыць, а пасуе майму мэнталітэту, не выклікае ўнутранага, мэнтальнага канфлікту.

Мова – ґеніяльны твор этнасу, найбольш характарызуе этнас. Беларуская мова вымагае ад мяне асаблівага мыслення. Слова лучыць рэчаіснасць з маёй сьвядомасцю і падсьвядомасцю, дзе захоўваецца памяць продкаў.

Мой слоўнікавы запас паказвае, як я стаўлюся да рэаліяў: напрыклад, «я люблю сала» і «я кахаю жанчыну». Між іншым, ці не адчуваецца ў слове «жанчына» слова «чын», што я адчуў і неяк па-іншаму пасля гэтага ўспрымаю прыгожую палову чалавецтва. І ці не чуецца ў расійскім слове «женщина» другога кораня — «щи» (першы корань «жен», у якім «г» перайшло на «ж» – род, паходжанне, утварэнне, ґенатып і г.д.).

Дзесці падсьвядома я адчуваю сувязь слова з ягоным першасным сэнсам таму, што ў іх аднолькавыя карані, роднаснае каранёвае і сэнсавае гняздо .

Я адчуваю сувязь слова «асоба» з сэнсам слова «асаблівы», «асобны», гэта значыць не такі, як іншыя. Я адчуваю слова «вага», як вагу развагаў , непазбежнасць ціску для вагаў , ад кінутасць гэтага ціску для ад-важнага , цяжар цікаўнасці робіць мяне у важ лівым. І як мне цяжка адчуваць зьнявагу .

Я ў ш любе з жанчынай, бо з- любіўся з ёю. расійскае слова «брак» аднаго кораня са словам «браці». Узяў дзяўчыну, узяў пугу.

Я кажу слова маці , бо яно гучыць мякка, ласкава. Слова маці не стасуецца з бруднай расійскай лаянкай, дзе яно гучыць рэзка, як пуга: мать!!

Рабіць чыстай бялізну можна двума спосабамі: расійскім «стирать» і праннём з пральным парашком. Пральня ад слова перці – ціскаць, штурхаць, біць (у бакі). Чаго прэш? – чаго цісьнеш, штурхаеш. У расійскай мове слова «прачка» зьявілася ў слоўніках у 1762 годзе (Станкевіч перакладае рускае слова прачка, як- праніца). Падлогу, дзіця мыюць, бо іх не паштурхаеш, не паб’еш, каб зрабіць чыстым.

Гукі маёй мовы лашчаць мой слых. Інтанацыя – душа мовы.У беларускай мове шмат далікатнай інтанацыі. Беларусы ўжываюць узыходныя таны:

  • Ці не так, спадары?

Параўнаем:

  • Не так ли , господа?

Кантрасты паміж націскным і ненаціскным складамі ў нашай мове не такія адметныя, як, напрыклад, у расійскай. Сьпяваць на беларускай мове лягчэй, чым на польскай і расійскай мовах.

Размаўляць па-польску – гэта бачыць зьяву, падзею з пункту гледжання польскага мэнталітэту, бо словы-паняцці – гэта матэрыял, ад якога залежыць будоўля думкі, аналіз і ўрэшце высновы будуць прапольскімі.

Мая мова – гэта мой Сусьвет. Яна вызначае маё сьветаўспрыманне, мысленне, маю адметнасць, асаблівасць маёй асобы. Яна дае мне права быць беларусам, а не аскепкам савецкай імпэрыі.

    • Сяргей Язерскі