Правапіс·org

Уладзімір Каткоўскі, 2003-08-6

U. Katkouski, паводле BelaPAN

<img src=»belarusian_letter_u.jpg» title=»Drawn Cyrillic Letter: Belarusian Non-syllable U» width=»345» height=»285» alt=»Drawn Cyrillic Letter: Belarusian Non-syllable U» />Полацкія гарадзкія ўлады вырашылі ўстанавіць у найстарэйшым месце Беларусі помнік у гонар літары Ў, гэтай унікальнай беларускай літары, якой няма ў іншых мовах сьвету, але толькі ў кірылічным беларускім альфабэце. Эскіз гэтага незвычайнага помінку ўзяўся зрабіць галоўны мастак Полацку Ігар Куржалаў.

Ідэя ўшанаваць нашу ўнікальную літару была ўхваленая на паседжанні Рэспубліканскага арґкамітэту, што адказны за правядзенне ў Полацку гэтак званага Дню беларускай пісьменнасці, а старшынёй арґкамітэту зьяўляецца віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімір Дражын. Сёлета ў верасьні гэтае сьвята беларускага пісьменства будзе сьвяткавацца ў дзясяты раз, і адкрыццё помніка плянуецца акурат на юбілей. Першапачатковая ідэя помніку належыць беларускаму каліґрафу прафэсару Паўлу Семчанка, які шмат гадоў вывучае мастацкія шрыфты.

Полацкае гарадзкое ўпраўленне архітэктуры і будаўніцтва цяпер павінна адшукаць для помніку адпаведнае мейсца, а фірма «Вадалей» — зрабіць уласна скульптуру з выявай гэтай беларускай літары. Паводле віцэ-прэм’ера Дражына, падчас сьвяткаванняў Дню беларускага пісьменства ў верасьні паспалітай публіцы будуць прадстаўленыя адразу два помнікі: Сімеону Полацкаму і літары Ў.

У інтэрвію аґенцтву навінаў Interfax дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі Аляксандар Падлужны заявіў, што «у нескладовае зьяўляецца лішняй літарай у беларускім альфабэце». Паводле яго, «гэтая літара ўзьнікла каля 1870 году, калі ўпершыню расійскай мовай пачалі запісваць беларускі фальклёр.» Дырэктар Інстытуту мовазнаўства А. Падлужны лічыць, што «адкрыццё помніку ў Полацку ў гонар літары-паразыта ёсць у пэўнай ступені кур’ёзам».


<span id=»english»></span>

The Monument for the Belarusian Letter

English summary: The city authorities of the oldest Belarusian city Polack (or Polacak ) have decided to make a monument of the unique Cyrillic Belarusian letter Ў (Non-syllable U). The original idea came from the calligraphy professor Paval Siemchanka, who has been studying Belarusian fonts for many years. The members of the ad hoc committee responsible for the so called «Days of Belarusian Literacy» in Polack, which is headed by the vice prime minister Uladzimir Drazhyn, have decided that the monument in honor of the famous Belarusian letter will be opened this September, during the 10th annivessary of the «Days of Belarusian Literacy» celebration.

    • Уладзімір Каткоўскі