Правапіс·org

Бібліяграфічная служба, 2002-12-08

Двухтысячныя годы сталіся той дэкадай, калі беларускі інтэрнэт-сегмент зведаў свой найвялікшы рост. З’явіліся платформы Slounik·org (беларускія слоўнікі), Беларуская палічка (інтэрнэт-бібліятэка) і дзве беларускамоўныя секцыі праекта Вікіпедыя: сучаснай беларускай мовай і яе рэакцыйным зводам, сярод шмат якіх іншых. Адным з цэнтральных рэсурсаў тагачаснага беларускага інтэрнэт-асяроддзя ў стане зараджэння выступаў сайт Правапіс·org (Pravapis·org), які падтрымліваўся Уладзімірам Каткоўскім ў 2001 — 2005 гг. На сайце збіраліся матэрыялы датычна беларускай мовы, культуры і іншых пытанняў, звязяных з Беларуссю. У 2005 г. Ўладзімір трагічна загінае ў аўтамабільнай аварыі; на гэты момант сайт змяшчае каля 70 артыкулаў па-беларуску і па-англійску, унесеных папулярызатарамі беларускай культуры з метраполіі і замежжа. Гэтыя назапашаныя матэрыялы варта захаваць і трансляваць далей насуперак няўстойліваму стану даменнага імя і хостынгу зыходнага сайта (клікніце тут, каб праверыць, ці дасяжны ён яшчэ). Каманда праекта Дыскурс беларускі стварыла гэты сайт-люстэрка. Ягоныя зыходнікі захоўваюцца на ГітХабе.

    • Бібліяграфічная служба