Правапіс·org

Алесь Белы, 2002-05-2

Алесь Белы

Чамусці ніхто не кажа праўду, чаму ў 17-га ст. заняпала старабеларуская літаратурная мова: увесь час скардзяцца на ўціск. На самой справе прычына абсалютна іншая: ніхто не хацеў (ленаваўся ці не мог зразумець патрэбы) ствараць на гэтай мове паўнавартаснай гамы сьвецкіх твораў адукацыйнага, эканамічнага, натуральнанавуковага зьместу. Ніхто не працягнуў справу 1517 і 1588 гг. — а літоўцы гэта зрабілі (ня ў сэнсе працягу нашай традыцыі, а ў сэнсе стварэння сваёй. Напрыклад, з сярэдзіны 18 ст. штогод друкавалі літоўскія лемантары).

У «рацыянальнай» гаспадарцы ўсе карысталіся польскімі Гастомскім, Гаўрам і г.д. Потым (1673) сэпаратысты-Радзівілы ў Слуцку выдалі (каб асобна ад Польшчы? — пазьней узноўлены ў Вільні ды Менску) «Гаспадар Інфлянцкі» Яна Германа. Але таксама па-польску. Што ў гэты час друкавалася па-беларуску ? Трактаты ў абарону праваслаўя. У лепшым выпадку — наадварот, трактаты ў абарону уніі. Карацей, беларускія інтарэсы цалкам палягаюць у сферы іррацыянальнага?

Пяройдзем у канец 19-га — пачатак 20-га ст. Які «дыскурс» займае беларускую мову? Найноўшая рэвеляцыя ў гуманітарных «навуках», а менавіта марксізм. А цяпер 20-га — пачатак 21-га ст. Ізноў-ткі, найноўшая рэвеляцыі ў гуманітарных «навуках» (гл. НН і Arche з іхнай дыстрыбуцыяй паліткарэктнага гуманізму). Паўтарэнне пройдзенага. Упартасць вартая лепшага ўжытку.

Такім чынам, беларускія адраджэнцы ад 17-га да 21-га ст. стабільна дэманструюць вернасць праваслаўнай традыцыі думкі, традыцыі Платона (не Арыстотэля), традыцыі Г. Паламы і ісіхастаў і г.д. (за выняткам шляхецкіх пісьменнікаў 19-га ст. і краёўцаў 20-га ст. — выкінутых на сьметнік як «непатрэбныя» Беларусі). Пры чым тут «польскі», «летувіскі», ці «расійскі» ўціск? расійскі — магчыма, так. Але гэта не тыя расейцы, што звонку, а тыя, што ўнутры саміх сябе. Таму што ўся гэтая беларуская лінія, глыбока антылацінская, па сваёй сутнасці ёсць часткай агульнарускай, не шмат адрознай ад Каяловіча-Саланевіча-Чарапіцы.

Ці варта наракаць на тое, што маем? Лепей зазірнуць у «карані», у «вытокі».

English summary: The decline of usage of Old Belarusian has its roots in 17th century, because there was no educational or science literature published in Old Belarusian at that point, and no grammar books for Belarusian language either. This kind of literature was published in Polish. At that time Old Belarusian language was used in discourses to defend Russian Orthodox or *vice versa in writings against Orthodox, in support of Uniates. The author draws parallels with modern times: early 20th-century Marxists and the politically correct humanists of 21th century.*

    • Алесь Белы