Падрыхтаваў Адам Воршыч (Nasza Niva)
Зь вялікім адрывам найлепшай кнігай 2003 году прызнаная «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя» Ўладзіміра Арлова й Зьмітра Герасімовіча: яе згадвалі амаль усе экспэрты «НН», а Даніла Жукоўскі назваў «самай рэклямаванай кнігай году». «Яна далучыла да айчыннай гісторыі цэлы пласт нашага грамадзтва, а для чужаземцаў стала своеасаблівай візытоўкай краіны», — прызнае Зьміцер Санько.
На другое месца заканамерна выйшла апошняя прыжыццёвая кніга Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Прыемна, што перамаглі камэрцыйна пасьпяховыя выданні. Чаго не скажаш пра тамы, якія занялі наступныя пазыцыі ў сьпісе.
Разам з прызнанымі майстрамі Янкам Брылём, Уладзімірам не кляевым і Леанідам Драньком-Майсюком у «дзясятцы» — Альгерд Бахарэвіч. Гэта высокая ацэнка творчасці маладога празаіка.
Сымптаматычна, што толькі адзін з экспэртаў (Зьміцер Серабракоў) адзначыў тыя кнігі, якія сёлета сапраўды «перадавалі прачытаць другому» і якія прачытала, напэўна, найбольшая колькасць чытачоў. Маюцца на ўвазе «Нашэсце» і «Выпадковы прэзыдэнт». Такія кнігі не ўспрымаюцца экспэртамі як «сур’ёзныя». Між тым, ужо сам факт, што ў дзясятку трапілі лічаныя арыгінальныя творы (якіх і выйшла лічаная колькасць пры сымбалічных тыражах), тады як дамінуюць анталогіі, энцыкляпэдыі і зборы выбранага, сьведчыць пра глыбокі крызыс і аўтараў, і выдаўцоў, і ўвогуле «тэрыторыі слова» ў нашай краіне. Гэты крызыс палітычна матываваны і грамадзтва, мякка кажучы, цікавіцца яго прычынамі. Таму выбар З.Серабракова падаецца, прынамсі, шчырым і адпаведным «чытацкім сымпатыям».
Кніжны год быў адзначаны завяршэннем адных фундамэнтальных праектаў («Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі», «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.») і пачаткам не менш грандыёзных: выдаюцца «Слоўнік мовы «Нашай Нівы», падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства, энцыкляпэдыя «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991» Леаніда Маракова. Д.Жукоўскі апошнюю кнігу, выдадзеную накладам 50 асобнікаў, ацаніў найвышэйшай адзнакай: «Калі праца будзе завершаная ў бліжэйшыя гады, мае шанцы зрабіцца кнігай дзесяцігоддзя».
У сьпіс найлепшых кніг патрапіла некалькі выданняў, датаваных 2002-м годам, якія фактычна зьявіліся сёлета: «Аўтаманаграфія» Алеся Мары (Марачкіна) ды «Становление тоталитарной системы в БССР» Тацяны Процькі.
У рэйтынгу-2003 перамаглі кнігі невялікіх выдавецтваў або выдадзеныя прыватна па-за выдавецтвамі. Гэта нагода задумацца і «Мастацкай літаратуры», і буйным прыватным друкарам.
Падчас вызначэння месца кнігі ў рэйтынгу ўлічвалася яе пазыцыя ў дзясятцы: першае месца — 10 балаў, другое — 9 і г.д. Выніковы сьпіс складаўся па суме балаў.
Top: Выніковы рэйтынг
2. Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. — Менск: Таварыства «Кніга»; 33 балы.
3. Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі / Укладальнік Міхась Скобла. — Менск: Лімарыюс; 32 балы.
4. Зора і Вітаўт Кіпелі. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. — Менск—Нью-Ёрк: БІНіМ;
Уладзімір Арлоў. Ордэн Белай Мышы. — Менск: Мастацкая літаратура; 24 балы.
5. Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991. Т.1—2. — Менск; 21 бал.
6. Янка Брыль. з людзьмі й сам-насам. — Менск: Мастацкая літаратура; 18 балаў.
7. Слоўнік мовы «Нашай Нівы». Т.1 / Пад. рэд. Валянціны Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія;
Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху / Укладанне, прадмова й камэнтары А.Сідарэвіча. — Менск: Беларускі кнігазбор;
Юры Бохан. Зброя Вялікага княства Літоўскага. — Менск: Беларусь; 17 балаў.
8. Францішка Ўршуля Радзівіл. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор;
Адам Міцкевіч. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор; 15 балаў.
9. Альгерд Бахарэвіч. Натуральная афарбоўка. — Менск: Логвінаў; 13 балаў.
10. Леанід Дранько-Майсюк. Вершы. Каханне. Проза. — Менск: Харвест;
Фадзей Булгарын. Выбранае. — Менск: Беларускі кнігазбор;
Алесь Гарун. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор;
Уладзімір не кляеў. Лабух. — Менск; 12 балаў.
Генадзь Вінярскі, выканаўчы дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор»
Краса і сіла. Анталогія беларускай паэзіі.
Францішка Ўршуля Радзівіл. Выбраныя творы.
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Адам Міцкевіч. Выбраныя творы.
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому.
Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху.
Зора і Вітаўт Кіпелі. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе.
Ян Станкевіч. Гістарычныя творы.
Алесь Белакоз. Каб жыла Беларусь.
Франсуа Жакмэн. Поры году; Янка Брыль. з людзьмі і сам-насам.
Янка Брыль. з людзьмі і сам-насам.
Караль Вайтыла (Ян Павал ІІ). Рымскі трыпціх.
Віктар Жыбуль. Дыяфрагма.
Ніна Мацяш. Перабіраю самацьветы.
Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху.
Мікола Шкялёнак. Беларусь і суседзі.
Вацлаў Ластоўскі. Кароткая энцыкляпэдыя старасьвеччыны.
Леанід Дранько-Майсюк. Вершы. Каханне. Проза.
Юрась Гарбінскі, Юры Туронак. Беларускі хрысціянскі рух ХХ ст.
Сяргей Рублеўскі. Азярод.
Даніла Жукоўскі, крытык
Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991. Т.1—2.
Юры Бохан. Зброя Вялікага княства Літоўскага.
Фадзей Булгарын. Выбранае.
Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 43.
Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году.
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Нацыянальны атляс Беларусі.
Віталь Скалабан, літаратуразнаўца і архівіст
Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. Т.6, кн.2.
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Т.4, кн.2.
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Краса і сіла. Анталогія беларускай паэзіі.
Митрофан Довнар-Запольский. История Белоруссии.
Татьяна Протько. Становление тоталитарной системы в БССР.
Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году.
Райнэр Лінднэр. Гісторыкі і ўлада.
Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991. Т.1—2.
Фадзей Булгарын. Выбранае.
Зора і Вітаўт Кіпелі. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе.
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Слоўнік мовы «Нашай Нівы». Т.1.
Алесь Мара. Аўтаманаграфія.
Вацлаў Ластоўскі. Кароткая энцыкляпэдыя старасьветчыны.
Уладзімір Арлоў. Ордэн Белай Мышы.
Міхась Чарняўскі. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі.
Лявон Баршчэўскі. Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму. Папулярныя нарысы.
Людміла Рублеўская, літаратурная аглядальніца газеты «Беларусь сегодня»
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991. Т.1—2.
Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства.
Алесь Гарун. Выбраныя творы.
Лявон Баршчэўскі. Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму. Папулярныя нарысы.
Ганна Кісліцына. >blond attack<
Адам Глёбус. Сшыткі.
Леанід Дранько-Майсюк. Вершы. Каханне. Проза.
Літаратурны квартал. Паэтычны зборнік.
Аксана Бязьлепкіна. Разам і паасобку. Таварыства «Тутэйшыя».
Зора і Вітаўт Кіпелі. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе.
Слоўнік мовы «Нашай Нівы». Т.1.
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Краса і сіла. Анталогія беларускай паэзіі.
Нацыянальны атляс Беларусі.
Анталогія сучаснага беларускага мыслення.
Альгерд Бахарэвіч. Натуральная афарбоўка.
Адам Міцкевіч. Выбраныя творы.
Уладзімір не кляеў. Лабух.
Андрэй Хадановіч. Старыя вершы.
Зьміцер Серабракоў, літаратурны аглядальнік газетаў «Згода» і «Навінкі»
Уладзімір не кляеў. Лабух.
Альгерд Бахарэвіч. Натуральная афарбоўка.
Владимир Матикевич. Нашествие.
Андрей Климов. Тот самый Климов.
Светлана Калинкина, Павел Шеремет. Случайный президент.
Изяслав Адливанкин. Нашествие.
Ганна Кісліцына. >blond attack<.
Адам Глёбус. Сшыткі.
Андрэй Хадановіч. Старыя вершы.
Джэці (Вера Бурлак). За здаровы лад жыцця.
Анатоль Бутэвіч, экс-міністар інфармацыі й культуры
1—2. Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому; Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Краса і сіла. Анталогія беларускай паэзіі.
Янка Брыль. з людзьмі й сам-насам.
Леанід Дранько-Майсюк. Вершы. Каханне. Проза.
Алесь Гарун. Выбраныя творы.
Людміла Рублеўская. Сэрца мармуровага анёла.
Фадзей Булгарын. Выбранае.
Васіль Якавенка. Надлом.
Юры Бохан. Зброя Вялікага Княства Літоўскага.
Уладзімір Арлоў. Ордэн Белай Мышы.
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому.
Ян Станкевіч. Гістарычныя творы.
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху.
Cяргей Астравец. Лісты да Хома Саветыкуса.
Мікола Шкялёнак. Беларусь і суседзі.
Уладзімір Арлоў. Адкусі галаву вароне.
Адам Глёбус. Сшыткі.
Ірына Крэсік, таваразнаўца «Кнігарні пісьменніка» (паводле вынікаў продажаў):
Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Краіна Беларусь.
Уладзімір Арлоў. Ордэн Белай мышы.
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому.
Юры Бохан. Зброя Вялікага Княства Літоўскага.
Францішка Ўршуля Радзівіл. Выбраныя творы (сэрыя «Беларускі кнігазбор»).
Адам Міцкевіч (сэрыя «Беларускі кнігазбор»).
Уладзімір Дубоўка. О Беларусь, мая шыпшына!
Вольга Іпатава. Альгердава дзіда.
Статут Вялікага Княства Літоўскага.
Там, дзе вежы Сафіі. Укл. Навум Гальпяровіч.
English Summary
The editors of Nasza Niva newspaper asked a dozen Belarusian book publishers, book critics and book distributors the following question: what were the best-selling or the most interesting books in Belarus in 2003? Each of them had to list up to 10 books. And here is the resulting top ten of the Belarusian-language books that were published in 2003:
1. Country Belarus by Uładzimier Arłou, Zmicier Hierasimovič
2. Long Way Home by Vasil Bykau
3. Beauty and Power: An Anthology of Belarusian Poetry compiled by M. Skobła
- Belarusian Printing in the West by Zora and Vitaut Kipel
The Order of the White Mouse by Uładzimier Arłou
Repressed literati, scientists, educators and activists 1794-1991. by Leanid Marakou
Tet-a-tet with People by Janka Bryl
»Nasza Niva» Dictionary
History of the Belarusian Movement by Anton Łuckievič
Weapons of the Grand Duchy of Lithuania by Jury Bochan
- Franciška Uršula Radzivił: Selected Works
Adam Mickievič: Selected Works
Natural Color by Alhierd Baharevič
Verses. Love. Prose by Leanid Dranko-Majsiuk
Selected works of Fadziej Bułharyn
Selected works of Aleś Harun
Labuch by Uładzimier Niaklajeu
Copyright © Nasza Niva, 2003. Minsk, Belarus
- Адам Воршыч