Правапіс·org

<a href=»http://www.vilnia.com/»>vilnia.com</a>

<img src=»belarusian_girl.jpg» width=»170» height=»297» alt=»belarusian girl» />Кафедра беларускай філалогіі факультэту славістыкі Віленскага педагагічнага ўнівэрсытэту абвяшчае набор абітурыентаў па спэцыяльнасці беларуская філалогія з магчымасцю атрымання дадатковай спэцыяльнасці: расійская філалогія, польская філалогія, журналістыка, культуралогія, геапалітыка, маркетынг антыкварнай справы. У Беларусі дыплём Віленскага педагагічнага ўнівэрсытэту мае юрыдычную сілу. Навучанне завочнае й платнае.

Структура навучання ва ўнівэрсытэце мае тры ступені: бакаляўр, магістар, дактарант. У часе вучобы замежныя студэнты змогуць атрымаць бясплатныя шматразовыя візы, папрацаваць у багатых архівах і бібліятэках Літвы, пазнаёміцца з мовай і культурай народа-суседа, узяць удзел у культурным жыцці беларускае дыяспары. Можна будзе таксама выпрабаваць свае сілы ў беларускіх праграмах літоўскага радыё й тэлебачання, газетах Літвы.

Сёння на беларускім аддзяленні навучаецца каля 100 чалавек, сярод якіх, апрача грамадзян Літоўскае Рэспублікі, ёсць жыхары Беларусі, Ангельшчыны й Гішпаніі.

Кафедра беларускай філалогіі факультэту славістыкі Віленскага педагагічнага ўнівэрсытэту сёлета адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці. У пачатку 90-х гадоў менавіта калектыў кафедры згуртаваў беларускія суполкі і інтэлігенцыю дзеля аднаўлення першай у паваенным часе беларускай школы ў Літве. Выпускнікі кафедры працуюць у Віленскай беларускай школе імя Францыска Скарыны, беларускіх клясах Вісагінаса, на радыё і тэлебачанні, у школах Беларусі, працягваюць вучобу ў магістратурах Беларусі і Літвы і г.д.

Прыём дакументаў на завочнае аддзяленне: для замежных грамадзянаў — да 15.09.2002, для грамадзянаў Літвы — да 15.10.2002. Для паступлення неабходна даслаць наступныя дакументы: атэстат (копія) альбо дыплём вышэйшай школы, 4 фотакарткі (3х4), выпіску з працоўнай кніжкі (калі ёсць), заяву на імя рэктара.

дакументы, калі ласка, дасылайце на наступную адрэсу:

  Baltarusiu filologijos katedra

  (кафедра беларускае філалогіі)

  Vilniaus pedagoginis universitetas

  Studentu g. 39-527

  2004 Vilnius

  LIETUVA

Кантактная асоба — загадчыца кафедры Лілея Плыгаўка:

Электронная пошта: <a href=»mailto:belfil@vpu.lt?Subject=pravapis»>belfil@vpu.lt</a>

Тэлефоны: +3702751604 (+факс), +3709806710 (мабільны), (8 0163)470503 (у Баранавічах).

Заўвага вэбмайстры: Мяне пыталіся, колькі каштуе навучанне на кафедры. Паводле прыватнай інфармацыі ад аднаго з віленскіх студэнтаў, гэта каштуе 1400 літаў штогод (каля 400 даляраў ЗША), але калі ласка кантактуйце непасрэдна прадстаўнікоў унівэрсытэту, каб даведацца найбольш сьвежую і дакладную інфармацыю.


English summary: Vilnius Pedagogical University is inviting new students to study for a degree in Belarusian philology with the possiblity to have a second major in Russian philology, Polish philology, journalism, culturology, geopolitics, antiques marketing. You will study «by correspondence» and will have to pay for your education. During your studies you will receive multiple-entry Lithuanian visa and will get an opportunity for internship in Lithuanian Radio and TV, will visit the rich archives and libraries of Vilnius. Currently around 100 students are studying toward the degree in Belarusian philology (from Lithuania, Belarus, Great Britain and Spain). The deadline for documents’ submission is 15.09.2002. You should send your high school transcript (or a university transcript), 4 photos (3x4cm), resume, and the official request to enroll addressed to the dean. The letter should be sent to the following address:

  Baltarusiu filologijos katedra

  Vilniaus pedagoginis universitetas

  Studentu g. 39-527

  2004 Vilnius

  LIETUVA

The dean of the Belarusian philology department Lileja Plyhauka (Plygavka) has kindly allowed me to post her contact information on this Webpage:

E-mail: <a href=»mailto:belfil@vpu.lt?Subject=pravapis»>belfil@vpu.lt</a>

Phone: +3702751604, mobile +3709806710, +375163470503 (in Baranaviczy, Belarus).

Personal note: Many people have asked me how much does it cost per year to study Belarusian philology there. One of the students told me it is 1400 Lithuanian lits per year (around 400 USD), but you have to contact the university yourself to get the most uptodate figures.