Правапіс·org

С.Аляксандраў, П.Фадзееў Ці можна навучыць кампутар думаць? Гэта пытанне складанае, і дакладнага адказу на яго пакуль няма. Адно толькі добра вядома — навучыць кампутар сьведамай працы з інфармацыяй надта цяжка. Першае і ці не самае складанае, што тут ёсць — гэта работа кампутара з паняццямі й катэгорыямі натуралёвае мовы. Пад кожным словам натуралёвае мовы маюцца на ўвазе дастаткова пэўныя сувязі, асацыяцыі, сэнсы. Аднак высьвятляецца, што ў розных мовах гэта адбываецца па рознаму. Цікавы факт надарыўся аўтарам у працэсе навучання кампутара сьведамай апрацоўцы інфармацыі. Спачатку, даволі доўга, гэтая праца ішла на расійскай мове, але не мела аніякага посьпеху. Што ні рабілі, але навучыць машыну «думаць» па-расійску аказалася немагчымым. Калі ж мы паспрабавалі працаваць на беларускай мове, вынікі зьявіліся адразу. Пры не вельмі складаных альгарытмах апрацоўкі інфармацыі ў кампутара зьявілася магчымасць працаваць з сэмантыкай словаў. Аналіз агульнага ходу працы паказаў, што ў расійскай мове ёсць вялікае мноства словаў, кожнае з якіх мае колькі розных значэнняў і тлумачэнняў. Адно й тое ж слова часта выражае розныя паняцці, катэгорыі й адносіны, якія набываюць той ці іншы канкрэтны сэнс толькі ў канкрэтным кантэксце. Чалавек, які хоць трохі размаўляе па-расійску, лёгка дае сабе рады, а вось кампутар, сутыкнуўшыя з гэткай блытанінай, «адмаўляецца» працаваць. Каб неяк пераадолець бар’ер неадназначнасці, даводзіцца значна ўскладняць альгарытмы апрацоўкі інфармацыі. Аднаму слову з расійскае мовы могуць адпавядаць некалькі розных паняццяў. Вось колькі прыкладаў: У расійскай мове У беларускай мове плотно шчыльна шчыгульна питание харчаванне сілкаванне расти расці гадавацца угощать частаваць фундаваць открывать адчыняць адкрываць адмыкаць выкрываць расплюшчваць адкаркоўваць <span class=»small»>Прыклад першы.</span> Прыклад другі. расійскае слова «осуществлять» у залежнасці ад кантэксту можа быць перакладзена ў беларускую мову па-рознаму. Калі трэба падкрэсліць беспасярэдняе дачыненне таго, хто гаворыць, да працэсу стварэння й ажыццяўлення, то лепш за ўсё скарыстаць беларускае слова «зьдзяйсьняць» (ад слова «дзейнічаць»; напрыклад, «ён зьдзейсьніў праект»). Але, калі трэба апісаць ажыццяўленне як працэс, які не залежыць ад волі й непасрэднага ўдзелу ў ім таго, хто гутарыць, дык тут лепш пасуе беларускае слова «ажыццяўляць» (ад слова «жыццё»; напрыклад, «ягоныя задумы ажыццявіліся»). Такім чынам, у расійскай мове ўжыванне слова «осуществлять» не мае адрозьнення ў выпадку паміж дзеяннем да якога, чалавек, што гаворыць, мае непасрэднае дачыненне і выпадкам, калі працэс адбываецца без ягонага непасрэднага ўдзелу. Слухач мае ўзнаўляць канкрэтны сэнс слова толькі з кантэксту. У адваротным выпадку зразуменне можа быць не такім як трэба. Беларуская мова дае рады гэтай праблеме, бо рознай сэмантыцы паняцця «осуществлять» адпавядаюць аосбныя дзесяловы. Прыклад трэці. расійскае слова «область». Яму ў беларускай мове адпавядаюць прынамсі чатыры словы: «галіна», «абсяг», «мяжа» і ўласна «вобласць». Слова «мяжа» адпавядае расійскаму тлумачэнню «область, которая имеет ярко выраженную границу, рамки». Напрыклад, «у межах закону». Слова «абсяг» адпавядае расійскаму тлумачэнню «область, которую можно охватить своими возможностями (взглядом, делами и т.п.)». Напрыклад, «абсяг дзейнаьці фірмы». Слова «галіна» адпавядае расійскаму тлумачэнню «область, границы которой размыты, и охватить которую невозможно». Напрыклад, «галіна інфармацыйных тэхналогій». Зрэшты, слова «вобласць» ў беларускай мове ўжываецца як назва адміністрайцыйнага дзялення. На жаль, расійская мова не дае дыфэрэнцыяцыі. У расійскай мове слова «область» набывае розную сэмантыку ў залежнасці ад кантэксту. Прамоўца мусіць дадаткова ўдакладняць зыходную інфармацыю, каб не сказіць сэнс. Чараду прыкладаў можна доўжыць далей. Іх тысячы. Але вывад з іх вынікае адзін: расійская мова сёння імкнецца да таго, каб абазначаць розныя паняцці адным і тым жа словам. Моцна выражаная тэндэнцыя да спрашчэння, калі словы даўняга ўжытку напаўняюцца новымі катэгорыямі ды зьместам. Абазначэнне розных паняццяў адным і тым жа словам ёсць прыкметай неразьвітай мовы ці той мовы, якая выраджаецца. Ведама, жорстка ды быццам несур’ёзна гучыць закід у бок мовы Талстоя й Дастаеўскага ў не разьвітасці, аднак ніазіраецца, што элемэнты выраджэння расійскай мовы досыць моцна сталі праяўляцца толькі ў апошнія 80 гадоў. Магчыма, да гэтага спрычыніліся й гвалтоўныя рэформы мовы ды экспансія камуністычнага «наваязу». На беларускай мове падаваць і апрацоўваць сэмантыку тэкстаў, стварыць кампутаровую сыстэма сьведамай апрацоўкі інфармацыі нашмат прасцей. Апроч таго, атрымліваем значна большую эфэктыўнасць функцыявання такой сыстэмы (гл. С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб’ёмаў інфармацыі: Прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы. Prague: MK Tisk, 2000). Акрамя вышэйзгаданых прыкладаў, на наш погляд, яшчэ адным чыннікам выраджэння мовы, які і любой іншай складанай сыстэмы, зьяўляецца выцясьненне й прыгнечанне суіснуючых альтэрнатываў — у дадзеным выпадку, іншых моваў. Паспрабуем патлумачыць гэтую думку паралельным прыкладам у біялогіі. З расійскай мовай адбываецца тое самае, што і з самай элітнай раслінаю, калі яе ўвесь час скрыжоўваць з самой сабой — выраджэнне. Зьнішчэнне роднасных культураў дзеля таго, каб дагадзіць нейкаму аднаму віду, няхай нават самаму распаўсюджанаму ды ўраджайнаму, вядзе да страты адсутнасці перакрыжаванага апылення. Адбываецца гэтак званы інбрыдынг. Ад працяглага інбрыдынгу магчымае зьяўленне вырадкаў, зьніжэнне прадуктыўнасці, жыццяздольнасці, выміранне. Інбрыдынг непазьбежна вядзе да выраджэння культуры. Дзеля таго, каб атрымаць здаровыя жыццяздольныя расліны патрэбны генафонд, гэта значыць — розныя расліны. У моўных працэсах гэткім генафондам зьяўляюцца іншыя мовы. Чым мацнейшы ўціск з боку расійскай мовы на іншыя мовы, тым актыўней ідзе працэс выраджэння, у першую чаргу, мовы расійскай. Апрача таго, інсуе яшчэ адзін фактар, які ператварае сучасныя мовы з асэнсаваных у ілюстратыўныя. Гэта фактар уплыву сучаснай тэхна-цывілізацыі. Сёння, каб выказаць эмоцыі й пачуцці, усё менш карыстаюцца апісаннем складаных паняццяў (як фактычна патрабавалі каноны літаратуры 19 стагоддзя). Замест гэтага назіраецца экспансія ілюстраваных «відэарадоў», а кінапрадукцыя замяняе кнігі і чалавечыя зносіны. У гэтым аспэкце, можна сказаць, беларускай мове пашанцавала. З 1933 году ў якасці другой дзяржаўнай мовы ў Беларусі была ўведеная расійская. Вельмі хутка ўсё справаводзтва й міжасобныя зносіны пачалі гвалтоўна пераводзіцца на расійскую мову. Беларуская, хаця і неафіцыйна, але ў пэўным сэнсе была забароненай. Практычна не засталося беларускамоўных школаў; зусім невялікая колькасць кніг і газетаў выходзіла на беларускай мове. De facto знаходзячыся некалькі дзесяцігоддзяў пад забаронай, мова захавалася ў першасным выглядзе, які дазваляе лёгка адлюстроўваць і апрацоўваць скамплікаваныя сэмантычныя формы (мова сэнсавага працэсара). Калі браць пад увагу пераважную сёння тэндэнцыю пераходу сучасных інфармацыйных тэхналогіяў на новы ўзровень апрацоўкі інфармацыі, то ў беларускай мовы зьяўляецца чарговая магчымасць пашырэння сфэры свайго ўжытку. Зручнасць выкарыстання беларускай мовы ў асэнсаванай апрацоўцы інфармацыі, на наш погляд, можа дазволіць ёй стаць адной з базавых пры стварэнні інфармацыйных сыстэмаў новага пакалення, якія працуюць з тэкстам на ўзроўні сэмантыкі. Навуковыя працы 1. Фадеев П.Э., Фадеева Т.Б. Прикладная теория драматургии: Основы психосинтеза. Мн: ПФ Трамп, 1992 2. Александров С.Э., Фадеев П.Э. Рейтинг-анализ: Учебное пособие. Мн: Тэхналогія, 1997. 3. С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб’ёмаў інфармацыі: прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы. Prague: MK Tisk, 2000