Правапіс·org

Сяргей Шупа, Прага Як правільна перадаваць па-беларуску арабскі азначальны артыкль аль-/эль-? Дзякуючы ўплыву ангельскай артаграфіі (або проста з прычыны непісьменнасці), многія беларусы не правільна пішуць і вымаўляюць арабскія назвы ды імёны, паўсюль ужываючы прэфікс эль- або аль-. Насамрэч, па-беларуску традыцыйна (таксама як па-чэску, па-расійску і на іншых мовах) трэба пазначаць асыміляцыю «ль» у некаторых выпадках, што адпавядае арыгінальнаму арабскаму вымаўленню. У якасці дапаможніка Сяргей Шупа склаў гэтую таблічку: Арабскія літары, якія асымілююць L у артыклі AL- Традыцыйная ангельская форма Арабскае вымаўленне Беларуская мова Прыклад Al-T… At-T… Ат-Т… Ат-Тахрыр Al-Th… Ath-Th… (як анг. θ) Ас-С… Ас-Саўра Al-D… Ad-D… Ад-Д… Ад-Дустур Al-Dh… Adh-Dh… (як анг. ð) Аз-З… Аз-Загаб Al-R… Ar-R… Ар-Р… Ар-Рыяд Al-Z… Az-Z… Аз-З… Аз-Зуруфі Al-S… As-S… Ас-С… Ас-Садр Al-Sh… Ash-Sh… Аш-Ш… Аш-Шааб Al-L… Al-L… Аль-Л… і так ясна Al-N… An-N… Ан-Н… Ан-Насірыя NB: гэтыя літары па-арабску гучаць і пішуцца інакш, але мы па-беларуску іх пішам і вымаўляем як звычайныя С, Д, Т, З Al-S… - Ас-С…   Al-D… - Ад-Д…   Al-T… - Ат-Т…   Al-Z… - Аз-З…   Увага! У спалучэнні з астатнімі літарамі артыкл al- захоўвае l: Al-B… аль-Б… Al-J… аль-Дж Al-H… аль-Г… Al-F… аль-Ф… Al-K… аль-К… Al-Q… аль-К… Al-M… аль-М… Al-W… аль-В… Al-Y… аль-Й… Увага! Што да галоснага а-/э-, у геаграфічных назовах традыцыйна па-беларуску пішацца «э» — Эр-Рыяд (не ар-Рыяд), Эль-Кувэйт (не аль-Кувэйт), Шарм-эш-Шэйх (не Шарм-аш-Шэйх, не Шарм-эль-Шэйх!), а ва ўсіх астатніх выпадках — назвах, імёнах — пішацца а. Напрыклад, Аль-Аграм (газета), Аль-Джазіра (тэлеканал), Аль-Каіда (арганізацыя).